Растафары
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Растафа́ры - афраамерыканская рэлігія, якая ставіць апошняга імператара Эфіопіі Хайле Селасію Першага за інкарнацыю Бога, якога называюць "Джа". Узнікла сярод чорных беднякоў Ямайкі ў 1930-я гг. Спалучае іудаізм з элементамі хрысціянства. У рускамоўнай культуры сустракаецца назва "чорны іудаізм".
Змест |
Характэрныя асаблівасці[правіць]
- Адмаўленне канцэпцыі "веры", яе замена на канцэпцыю "ведання"— Растафары не "вераць", а "ведаюць" (напрыклад, аб існаванні Джа і Заяну).
- Адмаўленне сучаснага сусветнага ладу; сучасны свет называецца Бабілонам.
- "Веданне" аб Заяне — раі на зямлі, які складаецца з Афрыкі ці толькі з Эфіопіі.
- Сакральнае курэнне канаплі, якое, паводле Растафары, узгадваецца яшчэ ў Торы - напр. Генезіс 1:11.
- Дрэдлокі, якія наказаў, паводле Растафары, Джа Мошэ — з кнігі Левіт 21:5.
- Адмаўленне пісанай дактрыны (але некаторыя лічаць святымі кнігамі Біблію, "Холі Пібі", "Фета Негест" і "Кебра Нагаст").
Мова[правіць]
У Растафары вялікае значэнне надаецца мове. Арыгінальная мова вернікаў Растафары - англійская, але англійская мова, па іх меркаваннях, — частка Бабілону.
Растафары абражаюцца на ўжыванне суфіксу "-ізм", і асабліва, назвы "Растафарыянізм", бо такім чынам Растафары могуць атаясамляцца з грамадскімі фармацыямі, філасофскімі плынямі і г.д.
Дэмаграфія[правіць]
Колькасць вернікаў - больш за 1 млн.
Глядзіце таксама[правіць]