Растравая графіка

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Смайлік у верхнім левым куце з’яўляецца растравай выявай. Пры павелічэнні ён выглядае як вялікі смайлік справа. Кожны квадрат з’яўляецца піксэлам. У большым павелічэнні паказаны тры піксэлі з іх значэннямі чырвонага, зялёнага і сіняга кампанентаў колеру.


У кампутарнай графіцы растравай выявай (або лічбавай выявай ) называюць файл даных ці структуру піксэлаў ці каляровых кропак ў выглядзе прамавугольнай сеткі на кампутарным маніторы, паперы ці іншым носьбіце. Растравыя выявы захоўваюцца ў файлах выяў розных фарматаў.

Змест

[правіць] Колеры

У растравай выяве кожны піксэл мае ўласны колер. Прыкладам, колер піксэлаў у колеравай мадэлі RGB часта апісваецца трыма байтамі – па аднаму байту на значэнні чырвонага, зялёнага і сіняга кампанентаў колеру. Выявы з меншай колькасцю колераў патрабуюць менш інфармацыі для апісання піксэлаў, так выява толькі з чорнымі і белымі піксэламі патрабуе толькі па аднаму біту на кожны піксэл.

[правіць] Кадаванне

Агульная колькасць піксэлаў (разрозненне) і колькасць інфармацыі на піксэл (часта называецца глыбінёй колеру) вызначаюць якасць растравай выявы. Прыкладам, выява з 24 бітамі інфармацыі на піксэл (стандарт для манітораў з прыкладна 1995 г.) можа адлюстроўваць больш адценняў колераў, чым выява з 16 бітамі на піксэл, і меней, чым выява з 48 бітамі. Паколькі выява высокай якасці займае шмат месца, кампутарныя праграмы выкарыстоўваюць тэхналогіі сціскання даных для змяншэння іх аб’ёму. Некаторыя тэхналогіі ахвяруюць інфармацыяй і, адпаведна, якасцю выявы для дасягнення меншага памеру файла.

[правіць] Разрозненне (Resolution)

Варта адзначыць, што на пачатку 2008 г. у беларускай мове не існуе агульнапрынятага адпаведніка англійскаму тэрміну resolution. Выкарыстоўваюць таксама словы вырашэнне, лічбоўнасць, лічнасць, разрахаванне, адрозненне, адрознівальная здольнасць, рэзалюцыя, разрозненне, распазнаванне, раздзельнасць, выяваздольнасць. [1]

Растравыя выявы з’яўляюцца разрозненне-залежнымі. Іх немагчыма павялічыць да адвольнага разрознення без відавочнай страты якасці. Гэты недахоп кантрастуе са здольнасцямі вектарных выяў маштабавацца да любых памераў у залежнасці ад прылады, якая іх адлюстроўвае.

[правіць] Перавагі

  • Растравая графіка дазваляе адлюстроўваць відарысы любой складанасці.
  • Распаўсюджанасць – растравая графіка зараз выкарыстоўваецца практычна ўсюды: ад маленькіх значкоў да плакатаў.

[правіць] Недахопы

  • Вялікі памер файла
  • Страта якасці выявы (асабліва заўважна пры павелічэнні малюнка)

[правіць] Глядзіце таксама