Расійская імперыя

З Вікіпедыя.

(Пасля перасылкі з Расійская Імперыя)
Перайсці да: рух, знайсці
Российская империя
(Россійская имперія)

Расійская імперыя

герб сцяг
Герб Расійскай імперыі
Сцяг Расійскай імперыі

дэвіз: З намі Бог!

геаграфічнае месцазнаходжанне
дата ўтварэння
дата ўтварэння: 22 кастрычніка 1721
дата ліквідацыі: 16 сакавіка 1917
дзяржаўная мова: руская
сталіца: Санкт-Пецярбург
першы імператар: Пётр I
апошні імператар: Нікалай II
плошча: 22 400 000 км²
насельніцтва: 181 537 800 (1916)
шчыльнасць насельніцтва: 8,1 чал./км²
грашовая адзінка: расійскі рубель
часавы пояс: UTC+2...+12
гімн: Боже, Царя храни

Расійская імперыя (рус. Российская империя) — дзяржава ў Еўропе і Азіі, што існавала з 1722 па 1917 год. Узнікла на базе Маскоўскага царства (Рускай цэнтралізаванай дзяржавы), якое Пётр I абвясціў імперыяй. Скончыла існаванне ў 1917 годзе ў сувязі з Лютаўскай рэвалюцыяй і адрачэннем ад прастола апошняга расійскага імператара Мікалая II.

На канец існавання з'яўлялася другой па плошчы ў свеце пасля Брытанскай імперыі.