Расіца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Расіца
Drosera rotundifolia no.JPG
Drosera rotundifolia — тыпавы від[1] роду. Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Drosera L.

Тыпавы від
Віды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   22009
NCBI   4363
IPNI   ???

Расі́ца, расянка (Drosera) — род кветкавых раслін сямейства расіцавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя насякомаедныя травы вышынёй да 25 см з паўзучым або клубнепадобным карэнішчам. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, доўгачаранковае, распасцёртае па зямлі. На верхнім баку і па краі пакрытае адчувапьнымі валаскамі з чырвонай залозістай галоўкай, якая ўтрымлівае кроплю ліпкай вадкасці (здаецца, што на лісці раса, — адсюль назва). Калі насякомае трапляе на ліст, валаскі накрываюць яго і абвалакваюць сліззю. Адначасова ліст складваецца па цэнтры (стрымлівае насякомае) і выдзяляе стрававальныя ферменты. Пасля ператраўлівання насякомага ліст зноў раскрываецца. Кветкі дробныя, белыя, у негустых гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічных і ўмераных паясах, пераважна ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. На Беларусі 4 віды — расіца даўгалістая (Drosera anglica), расіца прамежкавая (Drosera intermedia), Drosera obovata і расіца круглалістая (Drosera rotundifolia)[4], трапляюцца на балотах, асабліва сфагнавых.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя і фарбавальныя расліны.

Зноскі

  1. Entry for Drosera L. (англ.) . NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (Sept 24, 1997). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 12 ліпеня 2013.
  2. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  3. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  4. База Растения Беларуси

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прохараў В. Расіца // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.