Расіца прамежкавая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Расіца прамежкавая
Drosera intermedia ne1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Drosera intermedia Hayne, 1800

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   22013
NCBI   463625
EOL   584648
GRIN   t:423387
IPNI   84157-2
TPL   kew-64392

Расіца прамежкавая (Drosera intermedia) — травяністая расліна сямейства расіцавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 5-8 см з разеткай прыкаранёвага лісця, якое звычайна накіравана ўверх. Сцябло ўкарочанае. Ліставыя пласцінкі прадаўгавата-зваротнаяйкападобныя, клінападобна звужаны ў доўгі чаранок (даўжыня 1,5-3 см). Паверхня лісця ўкрыта шматлікімі чырванаватымі залозістымі галоўчатымі ліпкімі валаскамі. Кветкі дробныя, у негустых гронкападобных, крыху закручаных суквеццях. Кветкавыя стрэлкі прыўзнятыя, пры аснове дугападобна выгнутыя ўверх. Плодкаробачка з 3-4 падоўжнымі бароздкамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Скандынавія, Прыбалтыка, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Паўночная Амерыка. У Беларусі знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваных лакалітэтах за ўсходняй мяжой арэала, пашырана пераважна на Палессі, а таксама ў Беларускім Паазер'і. Месцы росту: вярховыя і пераходныя балоты, сырыя пясчаныя месцы, выемкі грунту і кар'еры. Расце невялікімі, часам буйнымі групамі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Насякомаедная расліна. Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5