Ратка Младзіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ратка Младзіч
Ратко Младић
Ратка Младзіч падчас перамоў пры пасрэдніцтве ААН у аэрапорту Сараева, 1993 год
Ратка Младзіч падчас перамоў пры пасрэдніцтве ААН у аэрапорту Сараева, 1993 год
Дата нараджэння 12 сакавіка 1943(1943-03-12)[1] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прыналежнасць
Род войскаў Югаслаўская народная армія і Узброеныя сілы Рэспублікі Сербскай
Званне Генерал-палкоўнік (з 1994)
Камандаваў 9-ы корпус ЮНА
Начальнік штаба Другой ваеннай акругі ЮНА
Войска Рэспублікі Сербскай
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Order of Brotherhood and Unity Order of the People's Army
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ратка Младзіч (сербск.: Ратко Младић; 12 сакавіка 1943, сяло Бажынавічы, Боснія і Герцагавіна, Югаславія) — сербскі ваенны дзеяч, генерал, начальнік штаба Войска Рэспублікі Сербскай (19921995). У 2017 Гаагскім трыбуналам па ваенных злачынствах у былой Югаславіі прызнаны вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці і прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваенна-індустрыяльнае вучылішча ў Земуне, вядомае тым, што яго сканчалі элітныя ваенныя спецыялісты. Пазней Младзіч скончыў з адзнакай Ваеннае вучылішча сухапутных войскаў (1965) і Камандна-штабную Акадэмію (1978).

У 1991 — памочнік камандуючага Прышцінскім корпусам (Косава). Неўзабаве пасля прызначэння, на фоне рэзка пагаршаючагася становішча ў Харватыі і распачатых баявых дзеянняў паміж харвацкімі сіламі і часткамі югаслаўскай арміі, быў пераведзены ў Кнін (Харватыя) камандуючым 9 корпусам Югаслаўскай народнай арміі (ЮНА).

4 кастрычніка 1991 Ратку Младзічу прысвоена пазачарговае званне генерал-маёра, а 24 красавіка 1992 г. — пазачарговае званне генерал-лейтэнанта (генерал-падпалкоўніка). 2 мая 1992, праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці Баснійскай рэспублікі, Младзіч паводле загаду з Бялграда ўсталёўвае транспартную блакаду сталіцы Босніі — гарады Сараева, адначасова адключыўшы падачу вады і электраэнергіі.

9 мая 1992 г. Младзіч быў прызначаны начальнікам штаба і намеснікам камандуючага Другой ваенныай акругі ЮНА ў Сараева, а ўжо 10 мая стаў камандуючым акругай.

12 мая 1992 г. сербскі парламент Босніі пастанавіў стварыць Войска Рэспублікі Сербскай на тэрыторыі Босніі. Генерал Младзіч прызначаецца начальнікам Галоўнага штаба Войска Рэспублікі Сербскай, займаючы гэты пост аж да снежня 1996 г. У маі 1992, пасля вываду сіл ЮНА з Босніі, былая Другая ваенная акруга ЮНА становіцца ядром Войска Рэспублікі Сербскай. 24 чэрвеня 1994 Младзіч становіцца генерал-палкоўнікам. У яго падначаленні знаходзіцца да 80 тыс. ваенных.

4 жніўня 1995 года, у дзень пачатку масіраванага наступлення харвацкай арміі на ўтрымоўваемыя сербамі тэрыторыі ў Харватыі, Радаван Караджыч абвясціў аб тым, што берэ на сябе кіраўніцтва войскам баснійскіх сербаў і аб зрушэнні Младзіча з пасады галоўнакамандуючага. Караджыч абвінаваціў Младзіча ў страце двух важных для сербаў гарадоў заходняй Босніі, якія былі незадоўга да таго ўзятыя харватамі, што неўзабаве прывяло да імклівага краху РСК. Аднак папулярнасць Младзіча, які адмовіўся выконваць гэты загад, у асяроддзі сербскіх ваенных вымусіла Караджыча ўжо праз тыдзень адмяніць яго.

Галоўнае са злачынстваў, учыненых па загадзе Ратка Младзіча — разня ў Срэбраніцы, дзе ў 1995 годзе былі забітыя больш за сем тысяч мусульман, мужчын і хлопчыкаў. Младзіча таксама абвінавачваюць у злачынствах, якія здзейснілі ваенныя фарміраванні сербаў пад яго камандаваннем, якія асаджалі Сараева. Аблога працягвалася каля трох з паловай гадоў, за гэты час у горадзе загінулі больш за 10 тысяч чалавек[2].

Пад націскам міжнароднай грамадскасці і Гаагскага трыбунала, 8 лістапада 1996 г. указам прэзідэнта Рэспублікі Сербскай Біляны Плаўшыч генерал Ратка Младзіч быў зняты з пасад камандуючага Галоўным штабам ВРС і начальніка Генеральнага штаба. Неўзабаве ён быў звольнены.

Вышукваўся Гаагскім трыбуналам. Затрыманы і аддадзены пад суд у 2011.

Ратка Младзіч абвінавачваўся па адзінаццаці эпізодах, у тым ліку па двух эпізодах генацыду і пяці эпізодах, якія абвінавачванне кваліфікавала як злачынствы супраць чалавечнасці. Усе гэтыя злачынствы былі здзейсненыя з мая 1992 па лістапад 1995 года. У снежні 2016 года пракурор папрасіў пакараць Младзіча да пажыццёвага зняволення. 22 лістапада 2017 Ратка Младзіч прысуджаны да пажыццёвага зняволення за генацыд[2].

8 чэрвеня 2021 Суд ААН у Гаазе (пераемнік Міжнароднага трыбунала для былой Югаславіі) адхіліў апеляцыю, пацвердзіўшы пажыццёвы прысуд Ратка Младзічу[3].

Зноскі

  1. Ratko Mladic // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б nashaniva.by
  3. Радыё Свабода Архівавана 8 чэрвеня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Булатовић, Љиљана. Генерал Младић. («Нова Европа»/«Глас Српски»/«Графичар»: Београд/Бањалука/Добој, 1996)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]