Ратуша
РАТУША (ад ням.: Rathaus — дом, польск.: ratusz — рада) — будынак, у якім размяшчаліся органы гарадскога самакіравання. Засядалі ў ёй ратманы.
Першыя ратушы ў Заходняй Еўропе паявіліся ў XII ст. Пабудовы мелі элементы крапаснога і грамадзянскага дойлідства. Узводзілі 2-павярховыя ратушы з балконам ці эркерам.
Будаўніцтва ратушаў пашырана ў XIX і асабліва ў XX ст., калі ратуша арганічна ўваходзіць у гістарычныя цэнтры гарадскога асяроддзя.
На Беларусі ратушы пачалі будаваць з XIV ст. Узводзілі ў гарадах на рыначных плошчах, часам аб'ядноўвалі з гандлёвымі, гасцінымі радамі, арсеналамі, важніцамі. Будавалі з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». Будынкі ратушаў мелі звычайна простыя і манументальныя формы. У XVII—XVIII стагоддзях пераважаў барочны тып: ратуша з шмат'яруснай вежай, завершанай разнастайнымі купалкамі ці шпілем, існавалі і бязвежавыя. Манументальнасцю і цэльнасцю вылучаліся ратушы стылю класіцызму, у якіх кампазіцыйным акцэнтам фасадаў быў порцік. Існавалі ратушы з рысамі несапраўднай готыкі. Галоўным памяшканнем ратушы была парадная зала (на 2-м паверсе) для ўрачыстых актаў, пасяджэнняў магістрата, тэатральных паказаў і інш.. Частка памяшканняў ратушы (падвалы, першыя паверхі) адводзілася пад крамы, склады і інш..
[правіць] Крыніцы
- c. 692, «Современный толковый словарь русского языка», Ридерз Дайджест, Москва, 2004 г. ISBN 5-89355-108-7.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ратуша
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |