Ратуша, Цюрых

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 47°22′17″ пн. ш. 8°32′33″ у. д. / 47.371389° пн. ш. 8.5425° у. д. (G) (O) (Я)

Ратуша Цюрыха на беразе Лімата, у якой зараз размяшчаецца савет абшчыны

Ратуша Цюрыха — старадаўні будынак ў стылі барока, датуецца 1694—1698 гг. Добра захаваўся інтэр'ер і фасад: раскошна дэкараваныя столі ў банкетнай зале і керамічная печ у зале пасяджэнняў. Ратуша — свайго роду сімвал Цюрыха, адна з асноўных яго славутасцяў. Ужо больш за трыста гадоў яна захоўвае памяць аб самых выдатных днях у гісторыі Швейцарыі.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак служыў органам улады Рэспублікі Цюрых да 1978 года. З 1803 года ў будынку збіраецца кантанальны савет. Ратуша выходзіць фасадам на набярэжную Limmatquai на правым беразе ракі Лімат.

Ратушай гэтак жа завуць квартал у раёне Альтштадт (Стары горад). Гэта частка сярэднявечнага горада на правым баку Лімат.[2]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Зноскі