Раён Вайтангі, Пайхія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вайтангі (Новая Зеландыя)
Вайтангі
Вайтангі
Карта Новай Зеландыі

Вайтангі або Ваітангі — раён новазеландскага горада Пайхія, які знаходзіцца ў рэгіёне Нортленд непадалёку ад Бухты астравоў. Агульная колькасць жыхароў Вайтангі і Пайхія складае каля 7250 чалавек. Насельніцтва жыве пераважна дзякуючы турызму, некаторыя жыхары горада займаюцца рыбалоўствам, а таксама будаўніцтвам лодак.

Будынак Вайтангі, месца падпісання пагаднення

6 лютага 1840 года ў часова раскінутым шатры з назвай "будынак пагаднення" (гл. здымак злева) адбылася сумесная ратыфікацыя пагаднення Вайтангі прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і кіраўнікамі маоры з саюзу аб'яднаных плямён Новай Зеландыі. Па дзяржаўнаму пагадненню Новая Зеландыя афіцыйна набыла статус калоніі і, такім чынам, увайшла ў склад Брытанскай Імперыі. Гэтая дата лічыцца "днём нараджэння" сучаснай Новай Зеландыі, а 6 лютага адзначана як нацыянальнае свята краіны — Дзень Вайтангі.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

  • Waitangi.net.nz Інфармацыя пра горад (на англійскай мове)