Раіса Адамаўна Кудашава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раіса Адамаўна Кудашава
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Раіса Адамаўна Гедройц
Псеўданімы «А. Э», «А. Эр», «Р. К.»
Дата нараджэння 3 (15) жніўня 1878[1] ці 15 жніўня 1878(1878-08-15)[1]
Месца нараджэння Масква, Расія)
Дата смерці 4 лістапада 1964(1964-11-04)[1] (86 гадоў)
Месца смерці Масква, Расія
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя, Сцяг СССР
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Жанр дзіцячыя вершы, аповесці
Мова твораў руская
Дэбют «Ручейку» (1898)

Раіса Адамаўна Кудашава (3 (15) жніўня 1878, Масква — 4 лістапада 1964, Масква) — савецкая паэтэса, пісьменніца.

Аўтар слоў вядомай дзіцячай навагодняй песні «В лесу родилась ёлочка».

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўніца знакамітага беларускага княжацкага роду Гедройц з зямель Вялікага Княства Літоўскага. У летапісных крыніцах упершыню род успамінаецца ў XII стагоддзі. Падчас вайны 1812 года Гедройцы выступілі супраць Расіі і падтрымалі Напалеона, за што былі высланы з Беларусі. Мяркуюць, такім чынам бацька аўтара Адам — чыноўнік Маскоўскага паштамту, які даслужыўся да надворнага саветніка — і апынуўся ў Маскве.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Пра жыццё вядома мала. Скончыла жаночую гімназію М. Б. Пусэль. Служыла гувернанткай у князя Кудашава, з якім пазней абралася шлюбам. Па водгуках блізкіх, валодала педагагічным талентам. Працавала настаўніцай, а ў радавы (савецкі) час колькі дзесяцігоддзяў — бібліятэкарам.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З дзяцінства пісала вершы на беларускай і рускай мовах. Першы твор — рускамоўны верш «Ручейку» — з'явіўся ў друку ў 1898 годзе ў часопісе «Малютка». З тых часоў вершы і дзіцячыя казкі Кудашавай сталі з'яўляцца на старонках шматлікіх радавых (савецкіх) дзіцячых часопісаў, такіх як «Малютка», «Светлячок», «Подснежник», «Солнышко» пад псеўданімамі «А. Э.», «А. Эр.», «Р. К.». «Я не хацела быць вядомай, але й не пісаць не магла», — пасля казала яна. У 1899 годзе ў часопісе «Русская мысль» была апублікавана рускамоўная аповесць Кудашавай «Лери», якая так і засталася яе адзіным творам для дарослых. У аповесці расказваецца пра малалецтва і юнацтва дзяўчыны з княжацкае сям'і, яе першым вялікім каханні да прыгожага афіцэра.

Раіса Кудашава — аўтар рускамоўнага верша «Ёлка», частка гэтага вершу была пакладзена на музыку. Так з'явілася песня «В лесу родилась ёлочка».

Усяго Раіса Кудашава апублікавала каля 200 песенек і апавяданняў, казак і вершаваных рускамоўных кніжак: «Санки-самокатки», «Стёпка-растрёпка», «Беда петушка», «Бабушка-Забавушка и собачка Бум»… З 1948 года пасля шматгадовага перапынку зноў сталі друкавацца зборнікі яе рускамоўных твораў: «В лесу родилась ёлочка…», «Ёлочка», «Лесовички», «Петушок» і іншых.

Вядомасць і прызнанне прыйшлі да пісьменніцы толькі ў канцы 1950-х гадоў, калі ёй ішоў ужо восьмы дзесятак. У той час былі надрукаваныя два інтэрв'ю з пісьменніцай: адно — у часопісе «Огонёк», другое — у газеце «Вечерняя Москва». У часопісе «Огонёк» — захавалася адзіная фатаграфія Раісы Адамаўны ў вельмі старэчым узросце.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кляцко Л. Когда родилась «Ёлочка»? // Вечерняя Москва. — 1963, 30 декабря.
  • Бекман-Щербина Е. Мои воспоминания. — М., 1961.
  • Жаров М. Жизнь, театр, кино. — М., 1967.
  • Две беседы С. Я. Маршака с Л. К. Чуковской. // Маршак С. Собр. соч. т. 7. — М., 1971.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]