Раўнаплоднік пылюшнікавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Раўнаплоднік пылюшнікавы
Isopyrum thalictroides.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isopyrum thalictroides

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   432643
EOL   5530969
IPNI   ???
TPL   ???

Раўнапло́днік пылюшнікавы (Isopyrum thalictroides) — кветкавыя расліны з роду раўнаплоднік сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Шматгадовая карэнішчавая расліна, ранневясновы эфемероід. Сцёблы вышынёй да 30 см, тонкія. Лісце з перапончатымі прылісткамі. Прыкаранёвае лісце з доўгімі чаранкамі, верхняе — сядзячае, трайчастае. Кветкі адзіночныя, белыя, дыяметрам да 1 см. Плод — шматлістоўка. Ядавіты. Меданос.

Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца пад аховай з 1964 г. Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Літве.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 377. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)