Революционная ставка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Революционная ставка»
Тып газета
Заснавана 26 лістапада 1917
Спыненне публікацый люты 1918
Палітычная прыналежнасць Бальшавікі
Галоўны офіс

«Революционная ставка» — бальшавіцкая газета, орган Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта пры Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Выдавалася з 26 лістапада 1917 да канца лютага 1918 гг. у Магілёве на рускай мове штодзённа. З 19 снежня 1917 г. орган Цэнтральнага камітэта дзеючых армій і флоту (Цэкадарф). Сваёй мэтай абвяшчала «самае шырокае і падрабязнае асвятленне ўсіх бакоў салдацкага жыцця». Змяшчала дэкрэты і распараджэнні СНК, загады Вярхоўнага галоўнакамандуючага, ВРК пры Стаўцы. Значнае месца адводзіла пытанням вайны і міру, фарміравання новай рабоча-сялянскай арміі. З інтэрнацыяналісцкіх пазіцый асвятляла канфлікты Савецкай улады з беларускім рухам, украінскай Радай, польскім корпусам генерала Ю. Р. Доўбар-Мусніцкага. Друкавала паведамленні з замежнага жыцця, зводкі з франтоў, тэлеграмы тэлеграфных агенцтваў, справаздачы аб разнастайных з’ездах. Пэўнае месца адводзіла асвятленню грамадска-палітычнага жыцця Магілёва і губерні. Пасля эвакуацыі Стаўкі з Магілёва ў выніку наступлення германскіх войск выданне спынена.