Роберт (граф дэ Мартэн)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Роберт, граф дэ Мартэн)
Роберт
Роберт дэ Мартэн разам з Вільгельмам Заваёўнікам і Адо, біскупам Баё. Фрагмент дывана з Баё
Роберт дэ Мартэн разам з Вільгельмам Заваёўнікам і Адо, біскупам Баё.
Фрагмент дывана з Баё
Граф Корнуал
1072 — 1090

Нараджэнне 1031[1]
Смерць 8 снежня 1090(1090-12-08)[2][3][…] ці 8 снежня 1095
Месца пахавання
Бацька Herluin de Conteville[d]
Маці Герлева[d]
Жонка Мацільда дэ Мантгомеры[d][4] і Almodis (?)[d][4]
Дзеці William, Count of Mortain[d], Denise de Mortain[d], Эма дэ Мартэн[d] і Agnes de Mortain[d]
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт, граф дэ Мартэн (англ.: Robert, Count of Mortain; каля 1031 — 8 снежня 1095) — адзін з паплечнікаў і брат Вільгельма Заваёўніка ад адной маці, актыўны ўдзельнік нармандскага заваявання Англіі і 1-ы граф Корнуал1066 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Роберт быў малодшым сынам Херлевы, першай, неафіцыйнай жонкі Роберта II, герцага Нармандыі, і Херлуіна дэ Кантэвіля, аднаго з ніжненармандскіх рыцараў. Такім чынам, Роберт даводзіўся Вільгельму Заваёўніку братам ад адной маці і поўнародным братам Адо, біскупу Баё. У 1055 годзе Вільгельм перадаў Роберту графства Мартэн, размешчанае на поўдзень ад Катантэна, якое гістарычна з’яўлялася апанажам для малодшых сваякоў герцагаў Нармандыі.

У 1066 годзе Роберт удзельнічаў у знакамітым савеце нармандскіх баронаў у Лільбане, на якім герцаг Вільгельм атрымаў ухваленне сваго плану арганізаваць уварванне ў Англію з мэтай набыцця англійскай кароны. Для гэтай экспедыцыі Роберт падаў 120 суднаў і стаў адным з лідараў нармандскай арміі. Ён прымаў актыўны ўдзел у бітве пры Гастынгсе і наступным заваяванні краіны нармандцамі. Неўзабаве пасля сваёй каранацыі англійскім каралём Вільгельм I падаў свайму малодшаму брату тытул графа Корнуала і вялікія зямельныя ўладанні ў паўднёва-заходняй і сярэдняй Англіі. У Корнуале Рабер заснаваў замак Лонсестан, які стаў яго рэзідэнцыяй. Паводле ацэнак, зробленых на аснове звестак «Кнігі Страшнага суда», Роберт атрымаў 793 маёнткі, з якіх большасць знаходзілася ў Корнуале, але таксама ў Іаркшыры, Нартгемптаншыры, Дэваншыры, Дорсеце, Сусексе і яшчэ парадку дзесяці графствах. Акрамя таго граф атрымаў горад-порт Певенсі на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Англіі. Падчас кампаніі 10691070 гадоў («Спусташэнне Севера») Роберт узначальваў дапаможныя часткі нармандскай арміі, якія блакіравалі у раёне вусця Хамбера дацкаму флоту подступы да асноўнага тэатра баявых дзеянняў у Іаркшыры.

Роберт захаваў сімпатыю караля Вільгельма I да самай яго смерці. Незадоўга да скону караля, ён пераканаў яго прабачыць іх брата Адо, біскупа Баё, які больш за чатыры гады знаходзіўся ў турме. Пасля смерці Вільгельма Заваёўніка Роберт разам з Адо ўзначалілі паўстанне англійскіх магнатаў у 1088 годзе супраць Вільгельма II Руфуса з мэтай узвядзення на прастол нармандскага герцага Роберта Куртгёза. Падчас паўстання, з красавіка па чэрвень 1088 года, граф дэ Мартэн абараняў крэпасць Певенсі ад войскаў караля, аднак быў вымушаны падпарадкавацца і прынесці клятву вернасці Вільгельму II.

Роберт быў жанаты з Мацільдай, дачкой Роджэра дэ Мантгомеры, 1-га графа Шрусберы. Яны мелі некалькіх дзяцей, сярод якіх старэйшым быў Вільгельм, які стаў спадчыннікам свайго бацькі ў нармандскіх і англійскіх ленах у 1095 годзе, а таксама Эма, якая стала жонкай Гіёма IV, графа Тулузы. Роберт дэ Мартэн сканаў 8 снежня 1095 года і быў пахаваны ў манастыры Святога Грэстана ў Нармандыі.

Зноскі

  1. Robert de Mortagne, Earl of Cornwall // https://www.geni.com/profile/index/6000000009967802867
  2. Robert, Count of Mortain // https://pantheon.world/profile/person/Robert,_Count_of_Mortain Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Robert de Burgo, Count of Mortain // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік
Новая адукацыя
граф Корнуал
1072 — 1095
Пераемнік
Вільгельм
Папярэднік
Вільгельм Варлен
граф дэ Мартэн
1049 — 1095