Роберт Качаран

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Качаран

Роберт Седракавіч Качаран (арм. Ռոբերտ Սեդրակի Քոչարյան, 31 жніўня 1954, Сцепанакерт, НКАВ, Азербайджанская ССР) — другі прэзідэнт Рэспублікі Арменія з 30 сакавіка 1998 года па 9 красавіка 2008 года. Першы прэзідэнт Нагорна-Карабаскай Рэспублікі.

Біяграфія [правіць]

  • 1972—1974 — служыў у Савецкай арміі.
  • 1975—1976 — працоўная дзейнасць на розных прадпрыемствах у Сцепанакерце і ў Маскве.
  • 1977—1982 — электратэхнічны факультэт Ерэванскага політэхнічнага інстытута. Дыплом з адзнакай.
  • 1980—1981 — працаваў інжынерам-механікам на Степанакерцкім электратэхнічным заводзе.
  • 1981—1985 — працаваў на розных пасадах у Степанакерцкім гаркаме ВЛКСМ, займаў пасаду другога сакратара Степанакерцкага гаркама УЛКСМ.
  • 1986 — інструктар Степанакерцкага гаркама КПСС.
  • 1987—1989 — узначальваў партыйную арганізацыю карабахскага шаўковага камбіната.
  • З лютага 1988 — з'яўляўся адным з лідараў Арцахскага руху, члены якога змагаліся за выхад Нагорна-Карабаскай Аўтаномнай вобласці з Азербайджанскай ССР і яе наступнае ўключэнне ў склад Арменіі. Быў членам групы «Крунк», узначальваў арганізацыю «Міацум» («Далучэнне»).