Роберт Мандэл

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Мандэл

Роберт Аляксандр Мандэл (англ.: Robert Alexander Mundell; нар. 24 кастрычніка 1932, Кінгстан, Канада) — канадскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1999) «за аналіз грашовай і фіскальнай палітыкі ў рамках розных рэжымаў валютнага курсу, а таксама аналіз аптымальных валютных зон». Вучыўся ў Універсітэце Брытанскай Калумбіі, Вашынгтонскім універсітэце, Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень доктара, і ў Чыкагскім універсітэце. Выкладаў у Стэнфардзе і Чыкага.

Працаваў у навуковым аддзеле Міжнароднага валютнага фонду. Гэта дало магчымасць сабраць матэрыял для даследаванняў, рэалізаваць некаторыя ідэі на практыцы.

Прыкладна ў адзін час з публікацыяй работ Мандэла, аналагічныя даследаванні аб стабілізацыйнай палітыцы ў адкрытых эканоміках апублікаваў Маркус Флемінг - іншы супрацоўнік МВФ. Гэтыя працы сталі тэарэтычнай асновай неалібералізму. Сучасныя падручнікі выкарыстоўваюць назву «мадэль Мандэла-Флемінга» для ідэальнай мадэлі адкрытай эканомікі некалькіх малых краін. Аднак па глыбіні, шырыні і сіле аналізу ўклад Мандэла з'яўляецца больш значным.