Роберт Пацінсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Пацісан
Robert Pattinson
Фота
Роберт Пацісан у маі 2012 года
 
Імя пры нараджэнні: Роберт Томас Пацісан
Дата нараджэння: 13 мая 1986(1986-05-13) (28 гадоў)
Месца нараджэння: Лондан, Вялікабрытанія
Грамадзянства: Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Прафесія: акцёр
Кар'ера: 2004 — цяперашні час
IMDb: ID 1500155

Ро́берт То́мас Па́цінсан (англ.: Robert Thomas Pattinson; нар. 13 мая 1986 года, Лондан) — брытанскі акцёр, мадэль і музыкант[1]. Вядомы як выканаўца ролі Эдварда Калена у вампірскай сазе «Змярканне» па творах Стэфані Маер і ролі Седрыка Дыгары у экранізацыі кнігі Джаан Роўлінг «Гары Потэр і Кубак агню». У 2008 годзе за ролю ў фільме «Пераходны ўзрост» атрымаў галоўны прыз Страсбургскага фестывалю за лепшую мужчынскую ролю. Таксама атрымаў узнагароды за лепшы пацалунак MTV Movie Awards 2009 і MTV Movie Awards 2012.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Роберт Томас Пацісан нарадзіўся 13 мая 1986 года ў прыгарадзе Лондана, Англія[2]. Яго маці Клэр працавала на мадэльнае агенцтва, а бацька Рычард займаецца вывазам вінтажных машын з ЗША[3]. Пацісан наведваў «Tower House School» (школа для хлопчыкаў), а з 12-ці гадоў — Harrodian School[4]. Ён быў уцягнуты ў тэатр у якасці непрафесійнага акцёра (аматара) праз «тэатральную групу Барнса» (англ.: «Barnes Theatre Company»). Пасля некаторага досведу тут у якасці акцёра на задніх планах, ён быў запрошаны на больш значныя ролі. Ён прыцягнуў увагу акцёрскага агента пасля пастаноўкі «Tess of the D’Urbervilles» і з гэтага моманту быў у пошуках прафесійных роляў. З гэтых пор ён быў прыцягнуты для пастаноўкі аматарскай версіі Макбета цэнтра мастацтваў «Old Sorting Office Arts Centre», у той жа час спрабуючы зрабіць кар'еру мадэлі. У Пацісана ёсць дзве старэйшыя сястры: Вікторыя і Лізі[5]. Вікторыя, старэйшая сястра Роберта, займаецца рэкламай. А Лізі — спявачка, складае песні. У 17 гадоў яна выступала ў адным з пабаў Барнса (прыгарад Лондана, дзе нарадзіўся Роберт), і яе заўважыла гуказапісвальная кампанія EMI. Праз год стала ўдзельніцай гурта Aurora і адной з самых прадаваных выканаўцаў Вялікабрытаніі.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

На здымачнай пляцоўцы фільма «Змярканне» у 2008 годзе Роберт сустрэўся з актрысай Крыстэн Сцюарт. Разлад у пары адбыўся ўлетку 2012 года пасля скандальнай гісторыі са здрадай Крыстэн Сцюарт з рэжысёрам фільма «Беласнежка і паляўнічы» Рупертам Сандэрсам[6][7].

Пасля здрады Крыстэн Сцюарт пара разыйшлася і прадала набыты для сваёй будучай сям'і дом[8]. Аднак праз некалькі месяцаў Роберт Пацісан і Крыстэн Сцюарт памірыліся і нават заявілі пра заручыны[9].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons