Роберт Фултан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Фултан
Robert Fulton
Fulton.jpg
Дата нараджэння: 14 лістапада 1765
Дата смерці: 24 лютага 1815
(50 гадоў)
Лагатып ВікіСховішча Роберт Фултан на Вікісховішчы

Роберт Фултан (анг. Robert Fulton; 14 лістапада 1765 - 24 лютага 1815) — амерыканскі інжынер і вынаходнік, стваральнік аднаго з першых параходаў і праекта адной з першых падводных лодак.

Параход Фултана[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў 1793 годзе ён прадставіў планы пабудовы парахода ўрадам ЗША і Вялікабрытаніі.

У 1797 г. Фултан пераехаў у Францыю. Тут ён эксперыментаваў з тарпедамі, а ў 1800 прадставіў Напалеону практычную мадэль падводнай лодкі, «Наўтылус». У гэтым жа годзе, па просьбе пасла ЗША Роберта Лівінгстана, Фултан пачаў эксперыменты з паравымі рухавікамі. У 1803 годзе паравое судна даўжынёй 20 м і шырынёй 2,4 м было выпрабаванае на рацэ Сена, дасягнуўшы хуткасці 3 вузлоў супраць плыні.

Натхнёны поспехам, Фултан замовіў больш магутны паравы рухавік у фірме Болтана і Уата. У 1806 годзе рухавік быў дастаўлены ў Нью-Ёрк, куды пераехаў і Фултан, каб кіраваць пабудовай судна. У тым жа годзе ён стварае праект падводнага судна.

У першае плаванне параход Фултан выйшаў 17 жніўня 1807 г.