Робер Кампен
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Робер КАМПЕН (1378 або 1379, Валансьен, Нідэрланды — 26 красавіка 1444) — нідэрландскі жывапісец.
З 1406 вядомы як мастак і грамадскі дзеяч у Турне (сучасн. Бельгія). Узначальваў майстэрню, дзе было шмат вучняў, у т.л. Рагір ван дэр Вейдэн.
Творчасць Р. Кампена атаясамліваюць з работамі Флемальскага майстра. Гэтым псеўданімам Р. Кампен падпісваў свае творы з-за ганенняў, пасля таго як адмовіўся выступаць у судзе супраць гараджаніна, абвінавачанага ў бунтарстве.
Літаратура [правіць]
- Кампен // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.