Робін Уільямс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Робін Вільямс)
Робін Уільямс
Robin Williams
Дата нараджэння 21 ліпеня 1951(1951-07-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 2014(2014-08-11)[4][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Robert Williams[d]
Маці Laura McLaurin[d]
Жонка Valerie Velardi[d], Marsha Garces[d][8] і Susan Schneider[d][9]
Дзеці Zachary Williams[d], Zelda Williams[d] і Cody Williams[d]
Адукацыя
Прафесія стэндап-комік, тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, комік, кінапрадзюсар, сцэнарыст, чытальнік аўдыёкніг, тэатральны акцёр, акцёр агучвання, мім
Кар’ера 1977—2014
Узнагароды «Оскар» (1997)
IMDb ID 0000245
robinwilliams.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Робін Уільямс (англ.: Robin Williams; 21 ліпеня 1951 — 11 жніўня 2014) — амерыканскі акцёр і кінапрадзюсар, лаўрэат прэміі «Залаты глобус» і «Оскар» у 1998 годзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З сярэдзіны 1970-х гадоў пачаў здымацца ў камедыйных тэлесерыялах. У кіно з’явіўся ў 1977 годзе. Пасля некалькіх эпізадычных роляў Уільямс зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Папай» (1980) Роберта Олтмена. Гэты і некалькі наступных фільмаў былі няўдалымі. У 1987 годзе Уільямс сыграў ролю ды-джэя ў карціне Бары Левінсана «Добрай раніцы, В’етнам», дзякуючы якой атрымаў вядомасць і намінацыю на «Оскар».

У 1991 годзе Уільямс агучваў джына ў дыснэеўскім мультфільме «Аладзін». Многія свае ролі Уільямс сыграў у камедыях. Дзве намінацыі на «Оскар» яму прынеслі роля настаўніка ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і роля вар’ята у «Кароль-рыбак» (1991).

У 1997 годзе ён стаў уладальнікам «Оскара» як лепшы акцёр другога плану за ролю псіхолага ў фільме «Разумніца Уіл Хантынг». У 1999 годзе Уільямс зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Двухсотгадовы чалавек», пастаўленым паводле твора Айзека Азімава. У ім ён сыграў робата, які марыў стаць чалавекам.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]