Рода (дачка Пасейдона)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рода, дачка Пасейдона)
Рода
Пол жанчына
Бацька Акіян або Пасейдон
Маці Тэфіда[d], Афрадыта, Амфітрыта або Галія
Браты і сёстры Трытон
Муж Геліяс
Дзеці Трыяп, сын Геліяса, геліяды[d], Керкаф, Кандал, Актый, Тэнаг, Охім, Ліндус[d], Макарэй[d], Трынакс[d], Аўг[d] і Электрыёна[d]

Рода (стар.-грэч.: Ῥόδη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Паводле Геродара і Герофіла — дачка Пасейдона і Амфітрыты. Паводле Дыядора — дачка Пасейдона і сястры тэльхінаў Галіі[1]. Паводле Піндара — дачка Афрадыты[2]. Эпіменід выводзіць яе радавод ад Акіяна[3].

Жонка Геліяса[4]. Геліяс закахаўся ў яе, назваў яе імем востраў і прымусіў знікнуць воды, якія разліліся ў выніку патопу. У іх было сем сыноў-геліядаў (Охім, Керкаф, Макар, Актый (ці Актын), Тэнаг, Трыяп і Кандал) і дачка Электрыёна[5]. Паводле адной з версій, Рода таксама маці Кіркі[6].

Зноскі

  1. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 55, 4
  2. Піндар. Алімпійскія песні VII 13
  3. Эпіменід, фр.21 Якобі
  4. Авідзій. Метамарфозы IV 204; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 4, 6
  5. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 56, 5
  6. Гесіёд, фр.351 М.-У.