Родны склон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Склоны Родны склон, генітыў (лац.: genitivus, genetivus) — адзін з ускосных склонаў, у мовах свету звычайна выказвае прыналежныя адносіны, а таксама мае цэлы шэраг іншых функцый. Гэтым ён адрозніваецца ад прыналежнага склону (пасесіва), які выказвае толькі прыналежнасць. Тэрмін «родны» ўзыходзіць да старажытнагрэчаскай традыцыі, дзе пры дапамозе яго паказвалася імя бацькі (аднаго з бацькоў): «(сын) такога».

Родны склон у славянскіх і балтыйскіх мовах з'явіўся ў выніку зліцця індаеўрапейскага генітыва і індаеўрапейскага аблатыва, і захоўвае як канчатак, так і функцыі апошняга, ужываючы ў значэнні зыходнага пункту руху з прыстаўкамі з, ад, с.


Склоны беларускай мовы

Беларуская назва Лацінская назва Характарызавалае пытанне
Назоўны Намінатыў Хто? Што?
Родны Генітыў Каго? Чаго?
Давальны Датыў Каму? Чаму?
Вінавальны Акузатыў Каго? Што?
Творны Інструментатыў, (не зусім дакладна) аблатыў Кім? Чым?
Месны Прэпазітыў, (не зусім дакладна) лакатыў Пра каго? Пра што?