Род Агінскіх
Агінскія — княжацкі род герба «Брама» (або «Агінец») ў Вялікім Княстве Літоўскім, Польшчы, Аўстрыі і Расійскай імперыі.
Сваё паходжанне выводзілі ад Рурыкавічаў (казельская галіна чарнігаўскіх князёў). Паводле іншай версіі, пачынальнік роду — смаленскі князь Іван Глушонак. Назва паходзіць ад маёнтку Агінты ў Жыжморскім павеце ў Жамойці. У ХVІ ст. род падзяліўся на дзве лініі: старэйшую, прадстаўнікі якой ужывалі княжацкі, а пасля і графскі тытул, і малодшую, якая страціла княжацкі тытул, але захавала за сабой шляхецтва. 3 красавіка 1868 улады Расійскай імперыі прызналі Ірэнеюша Агінскага разам з сынамі ў княжацкай годнасці і ўнеслі іх у V частку Радаводных кніг.
Ад пачатку вызнавалі праваслаўе, у XVII ст. прынялі каталіцтва.
Змест |
Уладанні [правіць]
Прадстаўнікам роду ў розны час належылі землі і маёнткі на Смаленшчыне, Гузаў, Саколаў (Польшча), Еўе, Кроны, Рэтаў, Плунге (Літва), і на Беларусі: Віцебск, Маладзечна, Ганута, Залессе(руск.) бел., Бабры, Мсціславец, Бялынічы, Слонім, Чачэрск, Пінск і г. д.
Радавод [правіць]
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
Васіль Глазына, атрымаў ад вялікага князя Казіміра маёнтак Мсціславец на Смаленшчыне
- Іван Глазына, уцёк у Масковію, але яго жонка і дзеці былі вернуты ў ВКЛ
- Юры, згадваецца ў 1496
- Дзмітрый Глушонак (? — да 1510), ад вялікага князя Аляксандра атрымаў маёнтак Агінты ў Жыжмарскім павеце.
- Багдан (? — да 1555), у 1510 атрымаў у спадчыну маёнтак Агінты, у 1542 судзіўся з князем Бароўскім за дом у Вільні. Ж. — Багуміла.
- Мацей (?—1564), заснавальнік старэйшай галіны, прадстаўнікі якой ужывалі графскі і княжацкі тытул; цівун віленскі, лоўчы літоўскі, у 1556 падпісаўся князем Агінскім.
- Фёдар (?—1575), заснавальнік малодшай, браслаўскай галіны, прадстаўнікі якой страцілі княжацкі тытул; маршалак ВКЛ, кашталян Віленскі, дзяржаўца магілёўскі, староста гаінскі
- Багдан (? — да 1555), у 1510 атрымаў у спадчыну маёнтак Агінты, у 1542 судзіўся з князем Бароўскім за дом у Вільні. Ж. — Багуміла.
- Іван
- Цімох Пузына, заснавальнік роду Пузынаў
- Леў
- Міхал
- Андрэй
- Алёхна Глазына, у 1458 ваяваў з крыжакамі, смаленскі акольнічы ад 1486, у 1494—1500 намеснік Лучына. У 1492 атрымаў сяло Мамаеўскае, у 1496 вёскі Кожухава, Вэхры, Разрабовічы, Нямлёнава, Наскова на Смаленшчыне, у 1498 Шчарбіны, Казлоў, Чулкаў, у 1499 — Давыдкаў, Скавародна, у 1500 — двор Опса ў Браслаўскім павеце. Ж. — Сапежанка
- Фядора Глазынава, м. — Аляксандр Салтановіч, маршалак гаспадарскі
Старэйшая (княжацкая) галіна [правіць]
Мацей (?—1564), заснавальнік старэйшай галіны, прадстаўнікі якой ужывалі графскі і княжацкі тытул; цівун віленскі, лоўчы літоўскі, у 1556 падпісаўся князем Агінскім.
- Багдан (?—1625), ж. — Раіна Валовіч, д. смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча.
- Раман (?)
- Ян Фелікс (? — каля 1640), разам з бацькам і братам фундаваў праваслаўны манастыр Святых Пятра і Паўла ў Мінску, у 1612 падпісаў зварот супраць уніяцтва. Фундаваў Богаяўленскі манастыр у Магілёве. Ад 1620 староста кармялаўскі, староста царквы ьвятога Духа ў Вільні, ад 1633 кашталян мсціслаўскі
- Аляксандр (1590—1653), ваявода мінскі, кашталян троцкі
- Дзмітрый
- Юрый (?)
- Леў Самуэль (каля 1595—1657), стольнік троцкі ад 1620, ротмістар каралеўскі ад 1625, цівун троцкі ад 1633; уладальнік Агінтаў і Еўя ў Троцкім ваяводстве і Мікуліна і Лёзна ў Віцебскім. Разам з браслаўскім земскім суддзём Сэбасцянам Мірскім быў адноўнікам Віцебскага Маркава манастыра. Ж. — Соф'я Бялевіч.
- Сымон Караль (каля 1620—1699), ваявода мсціслаўскі 1682—1685; ж. — а) Т.Стакманс, дачка бургамістра Франекера; б) Тэадора з Корсакаў; в) Тарэса з Война-Ясянецкіх
- (ад а) Соф'я
- (ад а) Багуслаў Казімір Агінскі
- (ад б) Марцыян Міхал (1672—1750), ваявода віцебскі ад 1730; ж. — а) 1701 Тарэса Бжастоўскаая (?—1721), д. троцкага кашталяна Яна Уладзіслава Бжастоўскага; б) 1723 Тарэса Тызенгаўз; в) 1733 Хрысціна Абрамовіч (?—1738); г) 1745 Тэкля Ганна Лярская
- Станіслаў Юрый (?—1748), староста вяжбоўскі, ад 1738 кашталян мсціслаўскі, ад 1740 староста віцебскі
- Францішак Ксаверый (? — пасля 1750), у 1733 уступіў у Закон езуітаў, быў рэктарам Віленскага, Віцебскага і Мінскага езуіцкіх калегіумаў.
- Тадэвуш Францішак (1712—1783), ваявода троцкі ад 1770; ж. — а) 1737 Ізабеля Кацярына Радзівіл; б) 1763 Ядзвіга Тарэса Залуская
- (ад а) Андрэй Марцыян Яўхім (1740—1787), ад 1783 ваявода троцкі; ж. — 1763 Паўліна з Шэмбекаў, д. Марка Шэмбека і Ядзвігі з Рудніцкіх
- Юзэфа (1762—1841), м. — а) Ігнацы Агінскі (1755—1787); б) Ян Лапацінскі, староста мсціслаўскі; в) Ігнацы Шышка
- Міхал Клеафас (1765—1833), расійскі сенатар, кампазітар; ж. — а) 1789—1803 Ізабеля Лясоцкая (1764—1852); б) 1803 Марыя дэ Неры (1778—1851), дачка карчмара
- Тадэвуш Антоній (1798—1844), у 1821 разам з братам Францішкам Ксаверам прызнаны ў княжацкай годнасці Каралеўства Польскага
- Францішак Ксаверый (1801—1873)
- Фелікс (1828—?), цырыманімайстар імператарскага двара ад 1883
- Амелія (10 ліпеня 1803—1858), м. — 1826 Караль Тэафіл Залускі (1794—1845), маршалак шляхты Упіцкага павета
- Ірэнеюш Клеафас (1808—1863 ці 1870), гафмайстар; ж. — а) Юзафіна Каліноўская (1816—1844), д. генерала Юзафа Каліноўскага; б) 1845 Вольга Каліноўская (?—1899), сястра папярэдняй
- Эма (1810—1871), м. — а) 1827 Іпаліт Бжастоўскі; б) Высоцкі
- Іда (1813—?)
- (ад а) Францішак Ксаверый Станіслаў (1742—1814), кухмістар ВКЛ 1775—1780
- (ад а) Андрэй Марцыян Яўхім (1740—1787), ад 1783 ваявода троцкі; ж. — 1763 Паўліна з Шэмбекаў, д. Марка Шэмбека і Ядзвігі з Рудніцкіх
- Казімір Ігнацы (? — пасля 1769)
- Ігнацы (1698—1775), пасол у Расіі; ж. — 1739 Алена Агінская (каля 1700—1790)
- (ад б) Ежы
- (ад б) Хрысціна
- (ад б) Элеанора
- (ад в) Аляксандр
- Самуіл (?)
- Караль
- Ян (?—1684), гетман польны ВКЛ, ж. — 1645 Ганна Сямашка, 1660 Іванна Тэадора Нарушэвіч
- Мікалай Францішак, маршалак ваўкавыскі 1680—1685, мечнік ВКЛ, ад 1695 падскарбі надворны літоўскі, ад 1711 кашталян троцкі і пасол у Расіі
- Людвік Караль (?—1718), смаленскі біскуп
- Юры
- Антоні
- Рыгор Антоні (?—1709), гетман польны літоўскі ў 1709
- Лявон Казімір (?—1700), ад 1689 падстолі ВКЛ
- Міхал Антоні
- Аляксандр
- Казімір Дамінік (?—1773), ад 1698 староста гарждоўскі, ваявода троцкі ад 1709, віленскі ад 1730. Ж. — 1692 Элеанора Вайнянка
- Марцыбэля
- Тарэса
- Алена (каля 1700—1790, Варшава), у 1761 падаравала Бялыніцкаму касцёлу цудатворны абраз Дзевы Марыі, пахаваная ў Віцебскім езуіцкім касцёле. М. — 1739 Ігнацы Агінскі (?—1775)
- Марыяна
- Юзаф Тадэвуш (каля 1693—1736), генерал-маёр войска літоўскага (1728), мечнік літоўскі ад 1729, ваявода троцкі ад 1730. Ж. — Ганна, д. Міхала Сервацыя Вішнявецкага
- Міхал Казімір (1728—1800), вялікі гетман літоўскі 1768—1793, ж. — 18 кастрычніка 1761 Аляксандра, д. Міхала Чартарыйскага
- Аўгуста
- Генавефа
- Кацярына
- Казіміра
- Альжбета
- Марцыян Антоній (?—1703), кашталян мсціслаўскі
- Ганна
- Марыяна
- Алена
- Мікалай Францішак, маршалак ваўкавыскі 1680—1685, мечнік ВКЛ, ад 1695 падскарбі надворны літоўскі, ад 1711 кашталян троцкі і пасол у Расіі
- Сымон Караль (каля 1620—1699), ваявода мсціслаўскі 1682—1685; ж. — а) Т.Стакманс, дачка бургамістра Франекера; б) Тэадора з Корсакаў; в) Тарэса з Война-Ясянецкіх
- Ян, стольнік ВКЛ
Малодшая (брацлаўская) галіна [правіць]
Фёдар (?—1575), заснавальнік малодшай, браслаўскай галіны, прадстаўнікі якой страцілі княжацкі тытул; маршалак ВКЛ, кашталян Віленскі, дзяржаўца магілёўскі, староста гаінскі
- Багдан (? — да 1607), падстолі троцкі 1593—1601, ктытар Царквы Святога Духа ў Вільні, староста праваслаўнага брацтва
- Рыгор
Літаратура [правіць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Ahinski family // Zaprudnik, Jan. Historical Dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.