Род Вітэльсбахаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вітэльсбахі
Wappen des Herzogs in Bayern (Haus Wittelsbach).png
Краіна Сцяг Баварыі Баварыя
Родапачынальны дом Луітпольдынгі
Тытулы
  • герцагі і каралі Баварыі
  • курфюрсты Брандэнбурга (1351—1364)
  • графы Галандыі (1353—1417)
  • каралі Даніі (1440—1448), Чэхіі (1619—1620), Швецыі (1654—1741), Грэцыі (1832—1862)
  • імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (1314—1347, 1742—1745)
Заснавальнік Атон I
Апошні кіраўнік Людвіг III
Цяперашні глава Франц, герцаг Баварскі
Год заснавання 1180
Зрушэнне 1918
Малодшыя
лініі
Пфальц-Цвейбрукенская дынастыя

Вітэльсбахі (ням.: Wittelsbach) — нямецкі феадальны род, які з канца XII стагоддзя і да канца Першай сусветнай вайны кіраваў Баварыяй, а таксама некаторымі бліжэйшымі землямі. Спрабавалі выводзіць сваё паходжанне ад Луітпольдынгаў.

Род атрымаў сваю назву ад замка Вітэльсбах, які да пачатку XIII ст. стаяў на рацэ Зале ў Верхняй Баварыі. Першыя Вітэльсбахі былі маркграфамі Мейсенскімі і ландграфамі Цюрынгскімі, пасля падзення Генрыха Льва (1180) замацаваліся ў Баварскім герцагстве. У 1214 г. зацвердзіліся ў Рэйнскім Пфальцы. У другой чвэрці XIV ст. падзяліліся на дзве асноўныя лініі — старэйшую (пфальцграфы Рэйнскія) і малодшую (герцагі Баварскія). Пфальцграфы Рэйнскія ў 1356 г. сталі курфюрстамі. У 1623 г. гэты тытул перайшоў да герцагаў Баварскіх, аднак у 1654 г. ён ізноў вярнуўся да пфальцграфаў.

Старэйшая лінія Вітэльсбахаў распалася на некалькі галін, і па меры іх згасання карона курфюрстаў пераходзіла ад адной галіны да іншай. Малодшая лінія загасла ў 1777 г., пасля чаго герцагскі тытул перайшоў у старэйшую лінію (Пфальц-Цвейбрукенская галіна). У 1806 г. герцагі Баварскія сталі каралямі, а герцагскі тытул перайшоў да Пфальц-Цвейбрукенской-Гельнгаўзенскай галіны.

Прадстаўнікі дому былі курфюрстамі Брадэнбургскімі (1351—1364), графамі Галандскімі (1353—1417), каралямі дацкімі (1440—1448), чэшскімі (1619—1620), шведскімі (1654—1741), грэчаскімі (1832—1862), а таксама імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі (1314—1347, 1400-1410, 1742—1745). Па меркаванні якабітаў, менавіта Вітэльсбахам належаць у наш час правы на брытанскую карону.

Герцагі Баварыі[правіць | правіць зыходнік]

Рымскі кароль 13141328, Рымскі імператар, кароль Германіі 13281347, герцаг Баварыі 13401347

Герцагі Верхняй Баварыі[правіць | правіць зыходнік]

Рымскі кароль 13141328, Рымскі імператар, кароль Германіі 13281347, герцаг Баварыі 13401347

Герцагі Ніжняй Баварыі[правіць | правіць зыходнік]

Герцагі Ніжняй Баварыі—Ландсхут[правіць | правіць зыходнік]

Герцагі Баварыі—Ландсхут[правіць | правіць зыходнік]

Герцагі Баварыі—Інгальштат[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з самых знакамітых Вітэльсбахаў — шведскі кароль Карл XII. Помнік у Стакгольме.

Герцагі Баварыі—Мюнхен[правіць | правіць зыходнік]

Герцагі Ніжняй Баварыі—Штраўбінг[правіць | правіць зыходнік]

Ландграфы Лёйхтэнберга[правіць | правіць зыходнік]

Курфюрсты Пфальца[правіць | правіць зыходнік]

Каралі Баварыі[правіць | правіць зыходнік]

Кароль Грэцыі[правіць | правіць зыходнік]

Главы Баварскага каралеўскага дому[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Семёнов И. Христианские династии Европы. — М., 2002.
  • Döring О. Das Haus Witteisbach. — Münch., 1924.
  • Häutle C. Genealogie des erlauchten Stammhauses Wittelsbach, von dessen Wiedereinsetzung in das Herzogthum Bayern (11. September 1180) bis herab auf unsere Tage. — Münch., 1870.
  • Isenburg W. К. v. Stammtafeln zur Geschichte der europeischen Staaten, Bd 2. — B., 1936.