Род Гаштольдаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гаштольды
Герб роду
Апісанне герба: Герб «Габданк»

Месца паходжання: Вялікае Княства Літоўскае

Гаштольды, Гастаўты, Гастоўты, Кгастаўты, Гоштаўтасы, Гаштаўты[1][2] (польск.: Gasztold) — вялікалітоўскі магнацкі (з 1529 — графскі) род[3], прадстаўнікі якога ў 14-16 стагоддзях займалі высокія дзяржаўныя пасады і мелі значны ўплыў, валодалі шматлікімі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, у тым ліку ў Валожыне, Відзах, Глуску, Койданаве, Любчы і Мядзелі[3]. Галоўная рэзідэнцыя — Геранёнскі замак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хроніка Быхаўца прыпісвае Гаштольдам адно паходжанне з іх галоўнымі супернікамі — Радзівіламі. Назва роду ўтварылася ад імя яго пачынальніка, Гедзімінава ваяводы Гаштольда, якога забілі на вайне з мечаносцамі ў 1364 годзе.

Паводле позніх звестак (Літоўская хроніка 2-й і 3-й рэдакцыі, напрыклад, Летапіс Красінскага) Гаштольд быў сынам Грумпя (Грумпія, Кумпя), легендарнага заснавальніка Ашмянаў.

Па Гарадзельскай вуніі Ян (Івашка) Гаштольд прыняў герб «Габданк» ад Пятра з Відавы і Якуба з Рагозьна.

Род згас у 1542 годзе. Валадаранні перайшлі да вялікага князя[3].

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Абданк
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якуб
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Талівойш
 
 
Юрый
 
 
 
Гаштольд
 
Андрэй
 
 
Пётр
 
Ян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Войцех
 
 
Альбрэхт
 
Станіслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 


Вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Яго сын Андрэй у 1387 годзе быў старостам віленскім, унук Ян Гаштольд (памёр у 1458 годзе) намеснічаў у 1436 годзе ў Смаленску, а з 1443 года — у Вільні.

У Яна Гаштольда былі дачка Марыя, якая была ў шлюбе з князем кіеўскім Сямёнам Алелькавічам, і сын Марцін Гаштольд (14281483), ваявода кіеўскі і троцкі, які ад шлюбу з дзвюма князёўнамі Гальшанскімі прыжыў двух дзяцей: ад першага — сына Альбрэхта, ад другога — дачку Лізавету, выдадзеную ў 1492 годзе замуж за Яна Мікалая Радзівіла — пачынальніка старэйшай галіны Радзівілаў.

Альберт Гаштольд (Альбрэхт Гаштольд; пам. 1539) быў ваяводам віленскім і канцлерам вялікім літоўскім. Ён атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Старога дазвол ужываць на пячатках чырвоны воск замест зялёнага, што дазвалялася толькі асобам панавальнага дому, і ажаніўся з Соф'яй, дачкой князя Васіля Вярэйскага, які ўцёк у Літву. Яе маці была грачанка Марыя — пляменніца Соф'і Палеолаг(руск.) бел..

Іх сын Станіслаў Гаштольд (каля 15071542), у жылах якога, верагодна, цякла кроў візантыйскіх імператараў, не меў дзяцей ад шлюбу з Барбарай Радзівіл. Апошняя па яго смерці выйшла за вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, і гэтым шлюбам прынесла ў дзяржаўны скарб прыналежныя Гаштольдам валадарствы.

Зноскі

  1. Гаштольды // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 518.
  2. Гоштауты // Литва. Краткая энциклопедия — Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 215. — 672 с. — 50000 экз.
  3. 3,0 3,1 3,2 Гаштольды // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rodzina:Herbarz szlachty polskiej. T. 4. — Warszawa, 1907.
  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachta polska w Horodle roku 1413 // Lituana-Slavica posnaniensia. Poznan, 1989. Т.3.
  • Ярашэвіч, А. Гаштольды // Спадчына. — 1992. — № 6. — С. 53-58.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
  • Казлоўскі С. Гаштовты — уладальнікі Ліпнішок. Нарыс гісторыі аднаго роду / Сяргей Казлоўскі // Ліпнішкі — 500 гадоў гісторыі (1510—2010 гг.): Рэгіянальная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 500-годдзю Ліпнішкаўскай парафіі і 400-годдзю надання мястэчку Магдэбурскага права. / пад рэд. А. К. Гецэвіча. — Гродна, 2010. — С. 14-19.
  • Гаштолд или Гаштольд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  • Козлоўскі С. Гаштовты — уладальнікі Ліпнішок. Нарыс гісторыі аднаго роду // Ліпнішкі — 500 гадоў гісторыі (1510—2010 гг.): Рэгіянальная навуковая канферэнцыя прысвечаная 500 — годдзю Ліпнішкаўскай парафіі і 400-годдзю надання мястэчку Магдэбурскага права. / пад рэд. А. К. Гецэвіча. — Гродна, 2010. — С. 14-19.
  • Гоштовты // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  • Niesiecki К.(руск.) бел. Korona polska przy złotej wolności…— Lwów, 1738. t. 2.— 760 s. (польск.) 
  • W. Semkowicz. Gasztołd Andrzej / Polski Słownik Biograficzny.—  Kraków, 1948-58.— t. 7 s. 296—297 (польск.)  reprint

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]