Дэла Роверэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Дэла Роверэ)
Дэла Роверэ

У блакітным полі залаты дуб з пераплеценымі галінамі
Тытул: герцагі Урбінскія
Кагнаты: Баса дэла Роверэ
Гроса дэла Роверэ
Джупа дэла Роверэ
Рыярыа дэла Роверэ
Сансоні Рыярыа дэла Роверэ
Рыярыа дэла Роверэ Сфорцы
Франчоці дэла Роверэ
Гара дэла Роверэ
Радзіма Савона

Дэ́ла Ро́верэ (італ.: della Rovere) — сямейства з Савоны, з якога паходзілі Папы Рымскія Сікст IV (будаўнік Сіксцінскай капэлы) і Юлій II (заступнік Мікеланджэла). Іх сямейным магільным склепам служыла рымская царква Сан-П'етра-ін-Вінколі.

Ад даўно згаслай герцагскай дынастыі варта адрозніваць іх цёзак, дэла Роверэ з П’емонта (rovere па-італьянску — «дуб», прозвішча вельмі распаўсюджанае).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папа Сікст перадаў сваім сваякам кіраванне Сенігаліяй, герцагствамі Арчэ і Сора і шэрагам іншых гарадоў. Прытрымліваючыся ватыканскай практыкі непатызму, Папа Юлій пасадзіў сваіх пляменнікаў на лепшыя біскупскія кафедры Італіі. Адзін з гэтых пляменнікаў, Франчэска Марыя, з падачы Папы быў усыноўлены сваім дзядзькам, бяздзетным герцагам Урбінскім Гвідабальда з роду Монтэфельтра. У 1513 годзе да ўладанняў дэла Роверэ дадаўся горад Пезара.

Нягледзячы на супраціўленне тасканскіх Медычы, валадарства дэла Роверэ ва Урбіна працягвалася з 1508 да 1626 года, калі іх зрынуў з прастола Папа Урбан VIII. Кніжныя скарбы герцагаў былі вывезены ў Ватыкан, а апошняя прадстаўніца роду ў 1633 узяла шлюб з тасканскім герцагам Фердынанда II Медычы.

Уплывовы кардынал дэла Роверэ (1533—1598) меў незаконнанароджанага сына Іпаліта. Яго дачка Лукрэцыя дэла Роверэ (1589—1652) у 1609 годзе ўзяла шлюб з Маркантаніа Лантэ, даўшы пачатак княжацкай і герцагскай фаміліі Лантэ дэла Роверэ. Адным з уладанняў гэтага сямейства была знакамітая віла Лантэ пад Вітэрба.

Прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Замак дэла Роверэ ў Сенігаліі, Марке

Папы рымскія[правіць | правіць зыходнік]

Герцагі Арчэ (1472—1580) і Соры з 1474[правіць | правіць зыходнік]

Герцагі Урбінскія (1508—1626)[правіць | правіць зыходнік]

(спадчыннікі дынастыі Монтэфельтра)

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]