Пацы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Пацаў)
Герб Пацаў

Пацы (літ.: Pacai) — магнацкі род, прадстаўнікі якога ў 1618 стст. займалі дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Валодалі маёнткамі ў Лідскім і Гарадзенскім паветах, мястэчкамі Магільна, Астравец (у 16 ст.), Чартарыйск (у 17 ст.), Відзы і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першым з роду Пацаў, які ўпамінаецца ў крыніцах з'яўляецца літоўскі баярын Даўкша, жыўшы ў 15 ст. Нічога значнага аб ім не вядома, але ўжо яго сын Юрый Пац быў адной з значных постацяў пры двары вялікага князя Казіміра Ягелончыка. З таго часу Пацы пачынаюць гуляць значную ролю ў палітычным і духоўным жыцці княства. У другой палове 17 ст. род дасягае піка сваёй магутнасці, прадстаўнікі роду займаюць высокія дзяржаўныя пасады, а менавіта:гетмана літоўскага, канцлера літоўскага, біскупаў віленскага і жмудскага. Але з цягам часу іх дамінацыя, у краіне знішчонай цяжкімі войнамі, пачала хіліцца, род быў адсунуты на другі план прадстаўнікамі Сапегаў. Апошні з вядомых Пацаў быў Людвіг Міхаіл Пац, удзельнік вайны напалеонаўскай і паўстання 1830-1831 гг. супраць расійскай улады, па заканчэнню паўстання быў вымушаны эміграваць дзе і памёр. Сямейны маёнтак Пацаў быў канфіскаваны расійскай уладай.

Найбольш вядомыя з роду: