Рушкавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Рушкавічаў)

Рушкавічы — літоўскі княжацкі род, прадстаўнікі якога Кінцібут, Ванібут, Бутавіт, Віжэік, Вішлій, Кіценій і Плікасова ўдзельнічалі ў падпісанні з Уладзіміра-Валынскім княствам дагавора 1219 года, што быў скіраваны супраць Польшчы. У 1243 годзе згадваецца Айшвна Рушкавіч, які з літоўскі атрадам рабаваў ваколіцы Перасопніцы ў Валынскай зямлі. У 1256 годзе князь Сірвід Рушкавіч узначальваў атрад літоўцаў паходзе супраць татар, але пачаў рабаваць на ваколіцы Луцка і быў разбіты галіцка-вылынскі князямі, але ўратаваўся.

На думку расійскага гісторыка Івана Бяляева, разам з Булевічамі валодалі землямі ад Віліі да Нёмана і Свіслачы (заходняй), на ўсход — да Бярэзіны (дняпроўскай). Літоўскі гісторык Эдвардас Гудавічус лічыць, што яны валодалі зямлёй Упіта. На думку Міколы Ермаловіча, іх уладанні ляжалі побач з Пінскім княствам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]