Род Тышкевічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тышкевічы
POL COA Leliwa.svg
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Тытул графы
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя

Тышкевічы (Tyškievičy) — шляхецкі род гербу «Ляліва», прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя і ваенныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Валодалі вялікімі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Беларусі (галоўная рэзідэнцыя — Лагойск), Літвы (Біржы) і Украіны (Бярдычаў).

У наш час прадстаўнікі роду жывуць у Бельгіі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Францыі[1].

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходяць ад Каленіка Мішкавіча, якому вялікі князь Свідрыгайла падараваў у 1437 сяло Буркаўцы і слабаду (г.зн. з палёгкамі для сялянаў) Мігеявічы, Хадарковічы і Ейковічы ў Жытомірскім павеце, а таксама сёлы Астаф’ева, Вальковічы, Дэмадковічы, Вішчы і Кусопічы ў Оўруцкім павеце. Каленік Мішкавіч таксама атрымаў вялікі маёнтак Чарталесы, у якім яго нашчадкі збудавалі Бярдычаў. з цягам часу колькасць маёнткаў у прадстаўнікоў роду павялічылася.

У Каленіка Мішкавіча было 3 сыны — Сенька, Івашка і Тышка (Цімафей) Каленікавічы, якія падзялілі паміж сабой бацькоўскія ўладанні. Сенька Каленікавіч быў падскарбіем і падканцлерам вялікага князя Свідрыгайлы ў 1450 г. Як сведчаць імёны прадстаўнікоў гэтага роду і дакументы, да 2-й паловы XVI ст. Тышкевічы былі праваслаўнай веры.

Ад трэцяга сына Каленіка Мішкавіча Тышкі менавіта паходзіць прозвішча роду (г.зн. нашчадкаў Тышкі), у якога было 5 сыноў. Старэйшы Барыс (памёр пасля 1498) быў жанаты з Мілохнай, сястрой вядомага ваеннага дзеяча і кіраўніка казакоў Астафія Дашкевіча (Дашковіча). Пра нашчадкаў Барыса звестак няма. Другі сын, Леў (памёр да 1515) быў вялікакняжацкім дваранінам (прыдворным). Ад яго сына Скуміна Львовіча Тышкевіча (інакш — Івана Скуміна Львовіча; памёр у 1566) паходзіць галіна роду Скумінаў-Тышкевічаў (згасла 26 чэрвеня 1808). Трэцім сынам Тышкі быў Васіль Тышкевіч (памёр 13 жніўня 1571), ад якога паходзіць графская галіна роду Тышкевічаў-Каляніцкіх (так спачатку яны называліся), або Тышкевічаў, графаў «на Лагойску і Бярдычаве».

Герб роду[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўвалі прыватны шляхецкі герб «Ляліва», якім таксама карысталіся 593 роды Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

Апісанне гербу: у блакітным полі залаты маладзік рогамі ўгору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка. Кленод — над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах такія ж маладзік і зорка.

Герб выбіваўcя на літоўскіх манетах Тэадорам Тышкевічам — падскарбіем вялікім літоўскім.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Грыцкевіч А. Тышкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 681.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
  • Lulewicz, H. Miszkowicze, Kalenikowicze, Tyszkowicze (Tyszkiewicze) — cztery pokolenia w dziejach rodu (XV wiek — pierwsza połowa XVI wieku) // Władza i prestiż. Magnateria Rzeczypospolitej w XVI—XVIII wieku. — Białystok, 2003;
  • Яковенко, Н. Українська шляхта. — С. 179—188.
  • Narkowicz, L. Tyszkiewiczowie z Waki / Liliana Narkowicz. — Warszawa : DiG, 2010. — 476 s.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]