Род Фолькунгаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герб роду Фолькунгаў

Фолькунгігёталандскі знатны род, прадстаўнікі якога ў XII-XIV стст. займалі пасады ярлаў і каралеўскі трон ужо аб'яднанай Швецыі (затым таксама Нарвегіі і Даніі)

Заснавальнік дынастыі — Фольке Фільбютэр (Folke Filbyter), гаспадар маёнтка ў Б'ельбу (таму дынастыя таксама завецца домам Б'ельбу). Яго ўнукі, Біргер, Магнус і Карл, узвысіліся ў гады частых грамадзянскіх войн у першай палове XIII стагоддзя і пасада ярла фактычна перайшла ў рукі дынастыі Фолькунгаў. У 1230-х яны сканцэнтравалі ў сваіх руках не толькі ваенную, але і палітычную ўладу ў краіне, кіруючы ад імя цяжка хворага караля Эрыка Шапялявага, які быў жанаты на ўнучцы ярла Фольке Біргерсана Катарыне і даводзіўся цесцем Біргеру Магнусану. Пасля смерці Эрыка Біргер дамогся абрання каралём свайго непаўналетняга сына і кіраваў ад яго імя.

Кіраванне Фолькунгаў, нягледзячы на частыя канфлікты паміж членамі дынастыі, у якія былі ўцягнуты суседнія краіны, добра адбілася на краіне, перш за ўсё, у частцы стварэння эфектыўнай адміністрацыі і замены звычайнага права каралеўскімі законамі, цэнтралізацыі краіны і павышэння яе абараназдольнасці.

Па прамой мужчынскай лініі дынастыя згасла да канца 14 стагоддзя. Большая частка яе гісторыі выкладзена ў Хроніцы Эрыка.

Генеалогія[правіць | правіць зыходнік]

  • Фольке
    • Бенгт

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]