Род Фудзівара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фудзівара — старажытны японскі арыстакартычны род. Яго палітычнае ўзвышэнне пачалося ў 7 стагоддзі, з 8 стагоддзя ўсталяваўся звычай выбіраць жонак імператарам Японіі выключна з роду Фудзівара. З 9 стагоддзя прадстаўнікі роду Фудзівара сталі практычна правіцелямі Японіі з тытуламі рэгентаў (сэсё) або канцлераў (кампаку), амаль пазбавіўшы імператараў улады. З пачатку распаду дзяржавы на ўдзелы ў сярэдзіне 11 стагоддзя Фудзівара фактычна страцілі рэальную ўладу, хоць фармальна кіравалі да 1184 года. З роду Фудзівара вядома шмат палітычных і дзяржаўных дзеячаў Японіі. Патрыярх роду — Фудзівара-но Каматары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.