Род Чартарыйскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чартарыйскія
POL COA Czartoryski.svg
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Тытул князі
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду Васіль Чартарыйскі

Чартарыйскія (Čartaryjskija), Чартарыскія — княжацкі род гербу «Пагоня». Асаблівае значэнне ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай мелі ў XVIII ст., калі ўзначальвалі моцную групоўку магнатаў — «фамілію», якая ў 2-й чвэрці — 2-й пал. XVIII ст. спрабавала правесці рэформы дзяржаўнага і эканамічнага ладу Рэчы Паспалітай, арыентавалася на Расію, а пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай узначаліла магнацкую апазіцыю.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Прозвішча атрымалі ў XV ст. ад свайго маёнтку Чартарыйск на рацэ Стыр на Палессі (Луцкі павет Валынскага ваяводства). спярша вызнавалі праваслаўе, у канцы XVI ст. перайшлі ў каталіцтва[1]. Галоўная рэзідэнцыя — у горадзе Пулавы (Люблінскае ваяводства).

Паводле генеалагічнай традыцыі выводзілі свае карані ад князя Канстанціна Альгердавіча (?—1390), пры гэтым спасылаліся на пацверджанне каралём польскім Уладзіславам III іх сваяцтва з вялікім князем літоўскім Альгердам граматай ад 14 чэрвеня 1442. Аднак гісторыкі XIX ст. выказвалі сумненні ў імавернасці гэтай граматы і схіляліся да версіі аб паходжанні Чартарыйскіх з зямель сучаснай Беларусі[1].

Пачынальнік роду Чартарыйскіх — уладальнік маёнтку Чартарыйск князь Васіль (? — пасля 1417), сынамі якога былі Іван (? — каля 1460), Аляксандр (? — пасля 1477) і Міхал (? — да 1489).

Нашчадкі Аляксандра (лагойская галіна роду) у мужчынскім родзе згасла ў XVI ст. Ад унукаў Міхала (валынская галіна) паходзяць 2 асноўныя лініі роду: ад Аляксандра Фёдаравіча (?—1571)— чартарыйская лінія (згасла ў 1606), ад Івана Фёдаравіча (?—1567) — клеванская лінія. Ад унука Івана Фёдаравіча — Мікалая Юрыя (?—1662) пайшлі 2 новыя галіны роду: старэйшая, клеванская (яе прадстаўнікі ў наш час жывуць у Польшчы і краінах Заходняй Еўропы), і малодшая, карэцкая (згасла ў 1810).

Княжацкі тытул Чартарыйскіх зацвердзіў Люблінскі сойм (1569).

На Беларусі ў розны час валодалі Лагойскам, Глускам, Карэлічамі, Шкловам і інш.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Анатоль Грыцкевіч. Чартарыйскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 739.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]