Розмары Клуні
| Размары Клуні Rosemary Clooney |
|
Размары Клуні на выступе |
|
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Дата нараджэння | |
| Дата смерці |
29 чэрвеня 2002 (74 года) |
| Гады актыўнасці | |
| Прафесія | |
| Жанр | |
| Афіцыйны сайт | |
Розмары Клуні (англ.: Rosemary Clooney, 23 мая 1928- 29 чэрвеня2002) - амерыканская эстрадная спявачка і актрыса сярэдзіны ХХ стагоддзя.
Нарадзілася Розмары Клуні 23 мая 1928 года. Кар'еру спявачкі пачала ў 1940-я гады, выступала ў дуэце са сваёй роднай сястрой Бэці. У першай палове 1950-х гадоў Розмары стала адной з найпапулярнейшых спявачак Злучаных Штатаў Амерыкі. Яе песні «Come On-a My House» (1951), «Half As Much» (1952), «Hey There» (1953) і «This Ole House» (1954) займалі першыя радкі ў амерыканскіх топ-спісах найбольш паспяховых музычных твораў (гл. Billboard Hot 100).
У 1953 годзе Розмары выйшла замуж за ўладальніка ўзнагароды "Оскар" кінаакцёра Хасэ Фэрэру. У гэтым шлюбе нарадзіліся сыны Мігель і Рафаэль, якія таксама, як і бацька, сталі кінаакцёрамі. З надыходам эпохі рок-н-ролу папулярнасць спявачкі пачала змяншацца. У артысткі пачаліся праблемы з псіхікай, асабліва пасля таго, як яна стала сведкам забойства Роберта Кенэдзі. Сітуацыя з псіхічным станам ускладнялася тым, што Розмары Клуні прымала наркотыкі.
Памерла Розмары Клуні 29 чэрвеня 2002 года ад раку лёгкіх.