Рома, багіня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Рома (стар.-грэч.: Ῥώμη, лац.: Roma) — багіня, увасабленне горада Рыма як уладара Сусвету.

Упершыню стала шанавацца ў грэкаў, асабліва ў Малой Азіі, дзе ў гонар яе будавалі храмы. Горад Смірна ганарыўся тым, што пабудаваў у 195 годзе да н.э. першы храм у гонар Ромы. З часоў Аўгуста багіня Рома атрымала, разам з Divus Julius ці з Аўгустам, храмы, выявы, гульні і святы ў элінскіх гарадах.

Малявалася Рома, як бачна па азіяцкіх манетах, з каронай у выглядзе сцяны, з дзідай і ў даспехах. У самім Рыме, асабліва на манетах, Рома з'яўляецца заўсёды ў вобразе ваяўнічай гераіні, яна малюецца ці стоячы, абапёршыся на шчыт, або седзячы на зброі і трымаючы багіню Перамогі ў правай руцэ ці на плячы і г.д. У часы Адрыяна ў гонар Ромы і Венеры быў пабудаваны храм на Свяшчэннай дарозе, ад якога захаваліся разваліны.[1]

Зноскі

  1. Нарыс Кенера ў «Sitzungsberichte der Wiener Akademie», 1857
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).