Ромул

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Ромул — легендарны заснавальнік Рыма і першы цар рымскі.

Жыў у 7 ст. да н.э. Паводле легенды, ён і яго брат Рэм былі дзецьмі бога Марса і вясталкі Рэі Сільвіі, нашчадкамі міфічнага Энея, якіх Амулій (таксама нашчадак Энея) укінуў у р. Цібр з мэтай знішчыць магчымых прэтэндэнтаў на царскі сталец. Аднак Ромул і Рэм былі цудам выратаваны ваўчыцаю і выкармлены яе малаком, а калі іх адабралі ў ваўчыцы, іх выхоўвала жонка царскага пастуха Фаустула. Легенда прыпісвае Ромулу апрача заснавання Рыма падзел рымскіх грамадзян на патрыцыяў і плебеяў, заснаванне сената як дарадчага органа пры цару, арганізацыю войска. Сярод сваіх равеснікаў Ромул і Рэм, як сцвярджае паданне, вылучаліся мужнасцю, розумам, прыгажосцю і высакароднасцю, што нібыта сведчыла аб іх боскім паходжанні.


Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.141. ISBN 5-343-00151-3.