Рональд Поўп
| Рональд Поўп | |
| англ.: Ronald Pope | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Дата смерці: | |
Рональд Поўп (англ.: Ronald Pope, 1920—1997[1]) — брытанскі мастак і скульптар.
Пасля навучання Поўп прыехаў у Дэрбішыр працаваць інжынерам. Ён пачаў працаваць у Rolls-Royce Limited у Дэрбі. На працягу ўсёй вайны ён ствараў прылады на заводзе[2], дзе распрацоўваліся рухавікі для самалётаў. У працэсе ён атрымаў навыкі зваркі і пайкі, пазней выкарыстаныя ў мастацкай дзейнасці.
Пасля вайны ён паехаў у Лондан вывучаць скульптуру ў школе вытанчаных мастацтваў Слейд, а затым вывучаў кераміку ў Вулвіче[1].
Поўп жыў і працаваў мастаком у Мельбурне ў Дэрбішыре[1]. У сваёй працы ён карыстаўся дрэвам, камнем і металам. Некаторыя з яго работ выглядаюць проста, што звязана з іх абстрактнасцю. Акрамя скульптур, Поўп ствараў карціны і замалёўкі. Як мастак Поўп атрымаў камісію ад царквы і мясцовых уладаў, так як стварыў скульптуру «Пяць біскупаў»[3].
У 2008 годзе ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі праходзіла персанальная выстаўка Рональда Поўпа пад назвай «Ronald Pope — Sculpture from the Museums 'Collection»[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Life and Work. ronaldpope.com. Праверана 15 мая 2011.
- ↑ Burrows, Wayne Ronald Pope: Sculptor. Metro.co.uk (2011). Праверана 9 мая 2011.
- ↑ Hertford images and attractions – Part 3: 'Five Bishops' sculpture on Castle Hall. hatfield-herts.co.uk (2011). Праверана 15 мая 2011.
- ↑ Exhibitions archive 4. Derby City Council: Museums and galleries. Праверана 9 мая 2011.