Роні О'Саліван

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роні О'Саліван
Ronnie O'Sullivan
Фота
 
Дата нараджэння: 05.12.1975
Месца нараджэння: Уордслі, Англія
Грамадзянства: Flag of England.svg Англія
Прафесійная кар'ера: 1992 — ...
Найвышэйшы рэйтынг: 1 (5 гадоў: 2002/2003, 2004/20052005/2006, 2008/20092009/2010)
Цяперашні рэйтынг: 32 (10 лютага 2014)
Прызавыя грошы: > £7,500,000
Найвышэйшая серыя: 147 (11 разоў:
Чэмпіянат свету 1997,
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1999,
Гран-пры 1999,
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2000,
Кубак LG 2001,
Чэмпіянат свету 2003,
Трафей Паўночнай Ірландыі 2007,
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2007,
Чэмпіянат свету 2008,
World Open 2010,
PTC 2011/2012 - Этап 4)
Колькасць соценных серый: 718
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 26
Міні-рэйтынгавыя турніры: 3
Нярэйтынгавыя турніры: 25
Чэмпіён свету: 2001, 2004, 2008, 2012, 2013


Ро́нальд Анто́ніа "Роні" О'Са́ліван (англ.: Ronnie O’Sullivan, 5 снежня 1975, Уордслі, графства Уэст-Мідлендс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер вядомы сваім хуткім стылем гульні. Дзеючы чэмпіён свету па снукеру, які выйграў у 2013 годзе свой ​​пяты сусветны тытул.

Стаў прафесіяналам у 1992 годзе ва ўзросце 16 гадоў, пазней атрымаўшы мянушку "ракета". Стаў пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі 1993 году ва ўзросце 17 гадоў і 358 дзён, стаўшы самым маладым гульцом у гісторыі снукера, які выйграў рэйтынгавы турнір - рэкорд, які трымаецца па гэты дзень. О'Саліван таксама стаў самым маладым гульцом, які атрымаў перамогу на Мастэрс, выйграўшы тытул у 1995 годзе ва ўзросце 19 гадоў і 69 дзён.

Яго перамогі на турнірах трайной кароны ўключаюць у сябе пяць чэмпіянатаў свету, пяць турніраў Мастэрс і чатыры чэмпіянату Вялікабрытаніі. Займае чацвёртае месца пасля Стывена Хендры, Рэя Рыярдана і Стыва Дэвіса ў спісе гульцоў з найбольшай колькасцю тытулаў чэмпіёна свету ў сучасным снукеры. Выйграўшы 25 рэйтынгавых турніраў, Роні О'Саліван дзеліць з Джонам Хігінсам трэцяе месца па колькасці рэйтынгавых тытулаў. За сваю кар'еру ён зарабіў больш за 7,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў і займае другое месца пасля Стывена Хендры па колькасці прызавых. Быў лідэрам сусветнага рэйтынгу ў агульнай складанасці 5 гадоў у прамежку паміж сезонамі 2002/2003 і 2009/2010. Іншыя дасягненні О'Салівана ўключаюць у сябе 10 тытулаў прэм'ер -лігі, а таксама перамогу на Кубку Нацый 2000 са зборнай Англіі.

О'Саліван займае другі радок пасля Стывена Хендры па колькасці зробленых за кар'еру соценных серый, аформіўшы больш за 700 сэнчуры. Ён таксама дзеліць з Хендры рэкорд па колькасці максімальных брэйкаў - 11 максімумаў. На чэмпіянаце свету 1997 ён выканаў самую хуткую максімальную серыю ў гісторыі снукера - 5 хвілін 20 секунд.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгавыя турніры 1993/
1994
1994/
1995
1995/
1996
1996/
1997
1997/
1998
1998/
1999
1999/
2000
2000/
2001
2001/
2002
2002/
2003
2003/
2004
2004/
2005
2005/
2006
2006/
2007
2007/
2008
2008/
2009
2009/
2010
2010/
2011
Трафей Паўночнай Iрландыі F QF W
Шанхай Мастэрс 1R F W
British Open W F SF 1R QF 3R SF QF SF 3R F SF
Гран-пры QF 1R 2R 3R 3R QF F QF QF 2R W F 3R F QF 2R F
Чэмпіянат Бахрэйна 1R
Чэмпіянат Вялікабрытаніі W QF QF 1R W 1R QF SF W QF SF 2R 1R QF (FF) W 2R SF 1R
German Open 1R W SF
Irish Masters W QF W
Scottish Open W 2R W 2R 2R 3R
Кубак Мальты F SF 1R 1R QF W QF 2R 1R
Адкрыты чэмпіянат Уэльса QF 2R 2R 4R SF 3R 2R 2R QF W W 2R QF F 2R SF 1R
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2R W 2R 1R W W SF 2R SF 1R QF 1R 1R
PTC
Чэмпіянат свету 2R QF SF 2R SF SF 1R W SF 1R W QF SF QF W 2R QF QF
Нерэйтынгавыя турніры
Мастэрс W F F QF QF QF 2R QF QF F W F W 1R W F 1R
Прэм'ер ліга W SF W W SF W W W W W F W
Irish Masters 1R QF SF DQ QF SF W QF W
Scottish Masters SF QF QF W QF W F W
  • — = Не ўдзельнічаў
  • W = Пераможца
  • F = Фіналіст
  • SF = 1/2 фінала
  • QF = 1/4 фінала
  • xR = Выбыў у раунде x
  • DQ = Дыскваліфікаваны
  • FF = Адмовіўся працягваць гульню
  • = Турнір не праходзіў

Месцы ў афіцыйным рэйтынгу снукерыстаў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Месца
1992/1993 Пачатак кар'еры
1993/1994 57
1994/1995 9
1995/1996 3
1996/1997 8
1997/1998 7
1998/1999 3
1999/2000 4
2000/2001 4
2001/2002 2
2002/2003 1
2003/2004 3
2004/2005 1
2005/2006 1
2006/2007 3
2007/2008 5
2008/2009 1
2009/2010 1
2010/2011 3
2011/2012 11

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы

Відэа