Ротмістр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ротмістр, вайсковая пасада, а затым званне ў арміі Вялікага княства літоўскага, а таксама старшы обер-афіцэрскі чын у кавалерыі расійскай арміі ў 1801—1884 гадах IX класа, а затым VIII класа ў Табелі аб рангах, які адпавядаў чыну капітана.

У арміі Вялікакага княства Літоўскага ратмістры першапачаткова адыгрывалі функцыю камандзіраў кавалерыйскіх харугваў. Са стварэннем рэгулярнай арміі ВКЛ званне "ратмістр" было захавана толькі ў кавалерыі, а у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках яму адпавядала званне "капітан".

З увядзеннем знакаў адрознення ў арміі ВКЛ у канцы XVIII ст. ратмістр меў чатыры зорачкі на пагоне. У літоўскай арміі 1812 г. знакам адрознення ратмістра быў "чысты" эпалет без махры.

Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь адпавядае званню "капітан". Да сённяшняга дня званне "ратмістр" існуе ў арміях Швецыі і Нарвегіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. - Витебск, 2012.