Роўнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
  0 1 2 3 4 5 6 7 8 9
0 × × × × × × × × ×
1 × × × × × × × × ×
2 × × × × × × × × ×
3 × × × × × × × × ×
4 × × × × × × × × ×
5 × × × × × × × × ×
6 × × × × × × × × ×
7 × × × × × × × × ×
8 × × × × × × × × ×
9 × × × × × × × × ×
Роўнасці дзесятковых лічбаў як бінарныя адносіны: ісціна, ×няпраўда

Ро́ўнасцьдачыненне між двума аб'ектамі, якая азначае супадзенне іх па пэўных характарыстыках.

Роўнасць (у адрозненне ад тоеснасці) не патрабуе супадзення ўсіх характарыстык аб'ектаў, што параўноўваюцца, але толькі тых, што з'яўляюцца крытэрыямі роўнасці. Напрыклад, для роўнасці трохвугольнікаў неабходна, каб яны мелі аднолькавыя бакі і вуглы, і неабавязкова, каб яны мелі аднолькавыя каардынаты вяршынь.

Такім чынам, роўнасць з'яўляецца адносным паняццем, бо залежыць ад таго, якія характарыстыкі лічацца крытэрыямі роўнасці. Напрыклад, двух людзей, у залежнасці ад сітуацыі, можна лічыць роўнымі, калі яны маюць аднолькавы ўзрост або калі яны маюць аднолькавыя рост і вагу. Тым не менш, крытэрыі роўнасці матэматычных аб'ектаў вызначаюцца адназначна.

Роўнасць абазначаецца знакам «=», які ставіцца між абазначэннямі аб'ектаў, што з'яўляюцца роўнымі. Ужываюць таксама паняцце прыблізнай роўнасці, якую абазначаюць знакам «≈».

Дачыненне роўнасці ўжываецца ва ўсіх галінах матэматыкі.

Роўнасць з'яўляецца дачыненнем эквівалентнасці, гэта значыць, з'яўляецца рэфлексіўнай, сіметрычнай і транзітыўнай.

Роўнасць, у якой фігуруюць зменныя велічыні, называецца ўраўненнем.