Ро (мова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ро, мова)

Ро (Ro) - апрыёрная штучная мова, распрацаваная ў 1904-1908 гадах святаром з Агая Э. П. Фостэрам (Edward Powell Foster). Першая брашура аб новай мове з'явілася ў 1906 годзе. Да 1932 года аўтарам мовы выдаваліся шматлікія дапаможнікі і слоўнікі, выхадзілі таксама два перыядычныя выданні World-Speech (1912-1919) i Roia (1923-1931).Сярод аказаўшыж фінансавую падтрымку праекту Фостэра быў Мэлвіл Дьюі, стваральнік сістэмы бібліятэчнай класіфікацыі. Акрамя таго, Фостэр атрымаў грант Асацыяцыі міжнароднай дапаможнай мовы. Нягледзячы на гэта, праект Фостэра не прывабіў вялікай колькасці прыхільнікаў. У мове Ро словы канструюцца паводле катэгарыяльнай сістэмы. Напрыклад "bofoc" перакладаецца як чырвоны, "bofod" - аранжавы "bofof" - жоўты "bofo" - колер. Слоўнік мовы Ро складаецца з каля 16000 слоў. Галоўны недахоп мовы Ро ў тым, што ў ёй вельмі цяжка адрозніць адно слова ад другога.