Рувімава пакаленне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
1695 Eretz Israel map in Amsterdam Haggada by Abraham Bar-Jacob.jpg
Пакаленні Ізраіля
Пакаленні
Звязаныя тэмы
Rúben.JPG

Рувімава пакаленне — паходзіла, паводле Бібліі, ад Рувіма, першага сына патрыярха Якава. Як старэйшы сярод сваіх братоў, ён мог спадзявацца на асаблівае бласлаўленне бацькі. Аднак за тое, што ён апаганіў ложа свайго бацькі распуснай сувяззю з наложніцай апошняга, патрыярх пазбавіў яго права першародства. Пры падзеле Палесціны пакаленне Рувіма атрымала ў сваё валоданне пладародныя землі за ракой Іардан.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:... С. 166.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.166. ISBN 5-343-00151-3.