Руда
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Жалезная руда
Марганцавая руда
Руда — від карысных выкапняў, прыроднае мінеральнае ўтварэнне, якое змяшчае злучэнні карысных кампанентаў (мінералаў, металаў) у канцэнтрацыях, якія робяць выманне гэтых мінералаў эканамічна мэтазгодным. Эканамічная мэтазгоднасць вызначаецца кандыцыямі ў рудзе. Нараўне з самароднымі металамі існуюць руды металаў (жалеза, волава, медзі, цынку, нікелю і г.д.). Адрозніваюць металічныя і неметалічныя рудныя карысныя выкапні; да апошніх адносяцца, напрыклад п'езакварц, флюарыт і інш.
Некаторыя з рудных мінералаў [правіць]
- Аргентыт, Ag2S
- Барыт, BaSO4
- Берыл, Be3Al(SiO3)6
- Барніт, Cu5FeS4
- Касітэрыт, SnO2
- Хальказін, Cu2S
- Халькапірыт (медны калчадан), CuFeS2