Рудольф Гакленіус
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Рудольф Гакленіус | |
| Rudolf Goclenius | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Кірунак: | |
Рудольф Гакленіус (1 сакавіка 1547, Корбах, Вальдэк, Свяшчэнная Рымская імперыя - 8 чэрвеня 1628, Марбург, Гесэн-Касель, Свяшчэнная Рымская імперыя) — прадстаўнік позняй пратэстанцкай неасхаластыкі, паслядоўнік вучэння Філіп Меланхтана.
Вучыўся ў Марбургу, дзе атрымаў ступені доктара медыцыны, 1601; доктара фізікі, 1608; доктара матэматыкі, 1612.
Вядомы тым, што прапанаваў у навуковым абароце тэрмін «псіхалогія» (1590), скарыстаны ў далейшым яго вучнем Атонам Касманам (1594).
Стварыў «Філасофскі слоўнік» ("Lexicon philosophicum, quo tanquam clave philisophiae fores aperiunter". Fransofurti, 1613), у якім упершыню даў вызначэнне такіх паняццяў, як «анталогія», «антыномія».
Працы [правіць]
- Partitionum dialectarum libri duo. 1595
- Isagoge in Organum Aristotelis. 1598
- Phisiologia crepitus ventris. 1607
- De peste febrique pestilentialis causis. 1607
- Uranoscopia, chiroscopia, metoposcopia, ophtalmoscopia. 1608
- De magnetica curatione vulnerum. 1608
- Lexicon philosophicum graecum. 1615
- Synanthrosis magnetica. 1617
Літаратура [правіць]
- Matthias Wolfes: Rudolf Goclenius der Ältere. In: Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 18. Bautz, Herzberg 2001, ISBN 3-88309-086-7, Sp. 514–519.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |