Рудольф Хаметавіч Нурыеў
| Рудольф Нурыеў | |||
| Дата нараджэння: | 17 сакавіка 1938 | ||
|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: | Іркуцк, СССР | ||
| Дата смерці: | 6 студзеня 1993 (54 года) | ||
| Месца смерці: | Парыж, Францыя | ||
| Прафесія: | артыст балета, балетмайстар | ||
| Грамадзянства: | |||
| Тэатр: | ЛАТОБ імя С. М. Кірава, Парыжская опера | ||
| Узнагароды: |
|
||
Рудольф Хаметавіч Нурыеў (таксама Нурэеў[1]); башк., тат. Рудольф Хәмит Улы Нуриев; 17 сакавіка 1938, Іркуцк — 6 студзеня 1993, Парыж) — савецкі і брытанскі артыст балета, балетмайстар.
Нарадзіўся каля Іркуцка (у цягніку). У дзяцінстве Р. Нурыеў наведваў танцавальны гурток пры Палацы піянераў г. Уфа. Вучыўся ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы. Быў вядучым салістам балетнай трупы Тэатра оперы і балета імя Кірава. У 1961, знаходзячыся на гастролях у Парыжы, Р. Нурыеў папрасіў прадаставіць яму палітычны прытулак. Супрацоўнічаў з лонданскім «Каралеўскім балетам», балетнай трупай Чыкагскай оперы. З поспехам выступаў не толькі ў традыцыйным рэпертуары, але і ў балетах, якія сталі сучаснай класікай («Танцы на вечарынцы» Дж. Робінса на музыку Ф. Ліста, «Рамэо і Джульета» С. Пракоф'ева, «Страчаны рай» М. Канстана і інш.). Паставіў некалькі балетаў з класічнай спадчыны ў «Каралеўскім балеце» і іншых трупах. У канцы 1970-х г. звярнуўся да сучаснага танца і да здымкаў у фільмах. З 1983 па 1989 быў кіраўніком балетнай трупы Парыжскай оперы.
Зноскі
- ↑ Варыянты напісання прозвішча Нурыеў і Нурэеў ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.390.
Спасылкі [правіць]
- Залаты ключык Рудольфа Нурыева
- Аўтабіяграфія. Рудольф Нурыеў
- Official website of the Rudolf Nureyev Foundation
- Афіцыйны сайт Фонду Рудольф Нурыеў
- Рудольф Нурыеў(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Асобы
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Іркуцку
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Рускія эмігранты ў Вялікабрытаніі
- Рускія эмігранты ў Францыі
- Уцекачы з СССР
- Памерлі ад захворванняў, звязаных са СНІДам
- Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа