Рудольф Шусцер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рудольф Шусцер (ням.: Rudolf Schuster; 4 студзеня 1934, Кошыцэ) — другі прэзідэнт Славакіі.
Паходжаннем карпацкі немец.
Скончыў Браціслаўскі Тэхнічны Інстытут. Пасля заканчэння працаваў інжынерам-праектыроўшчыкам. У 1983 зрабіўся мэрам Кошыцэ. Пазней быў старшынёй славацкага парламента і паслом у Канадзе.
29 мая 1999 на першых усеагульных выбарах быў абраны прэзідэнтам Славакіі (заступіў на пасаду 15 чэрвеня).
