Руды воўк
| Руды воўк | |||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: |
Жывёлы |
||||||||||||
| Тып: | |||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||
| Парадак: | |||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||
| Род: | |||||||||||||
| Від: |
Руды воўк |
||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Віды на грані знікнення IUCN 3.1 Critically Endangered : / 3747 |
Руды воўк (Canis rufus) — драпежнае млекакормячае; часам лічыцца падвідам шэрага ваўка. Не варта блытаць з чырвоным ваўком (Cuon alpinus).
Самы рэдкі прадстаўнік сямейства ваўкоў, руды воўк некалі засяляў вялікую частку усходу ЗША, ад Пенсільваніі да Тэхаса. Аднак у XX ст. з-за знішчэння, разбурэння асяроддзя пражывання і гібрыдызацыі з каётамі рудыя ваўкі апынуліся на грані вымірання. Іх арэал спачатку скараціўся да крайняга паўднёва-захаду Луізіяны і паўднёва-усходу Тэхаса, а да канца 70-х гадоў XX ст. рудыя ваўкі ў прыродзе канчаткова зніклі, і захаваліся толькі асобіны ў заапарках і гадавальніках. Пачынаючы з 1988 г. вядзецца праца па вяртанні рудых ваўкоў ў натуральнае асяроддзе пасялення - у горы Грэйт-Смокі-Маунтынс ў Паўночнай Караліне і Тэнэсі.