Ружовы кварц
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ружовы кварц | |
|---|---|
| Крышталь ружовага кварца | |
| Формула | SiO2 |
| Сінгонія | Трыганальная |
| Колер | Густа- або бледна-ружовы |
| Колер рысы | Белы |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Празрысты да які прасвечвае |
| Цвёрдасць | 7 |
| Спайнасць | Адсутнічае |
| Злом | Ракавісты; вельмі далікатны |
| Шчыльнасць | 2,65 г/см³ |
| Паказчык пераламлення | 1,544-1,553 |
Ружовы кварц — мінерал групы кварца, аксід крэмнію ружовага колеру. Назву атрымаў па колеры.
Уласцівасці[правіць]
Крышталі з выразна акрэсленымі гранямі сустракаюцца рэдка, часта бываюць мутнымі, з расколінамі. На святле афарбоўка блакне, знікае пры награванні да 300 °C. На інтэнсіўнасць колеру ўплываюць прымешкі марганца, жалеза або тытана. Сустракаецца астэрызм (рутылавыя зоркі). Двупрэламленне 0,009. Дысперсія 0,013. Плеахраізм слабы ў адценнях ружовага колеру. Прысутнічае слабая цёмна-фіялетавая люмінесцэнцыя. Фізічныя ўласцівасці падобныя да ўласцівасцей аметысту.
Спасылкі[правіць]
- Ружовы кварц у базе Mindat(англ.)