Рунь (аб’яднанне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рунь, аб'яднанне)

Беларускае акадэмічнае каталіцкае аб'яднанне «Рунь» імя Святога Аўгусціна — арганізацыя беларускай эміграцыі, створана ў кастрычніку 1949 года ў Лувене (Бельгія) на з'ездзе беларускай каталіцкай інтэлігенцыі Вялікабрытаніі, Бельгіі, Германіі і Францыі. Пазней адкрыты аддзелы ў Італіі і ЗША. Удзельнічалі Часлаў Сіповіч, Леў Гарошка, Антон Адамовіч, Міхась Навумовіч, Францішак Бартуль, Аляксандр Надсан і іншыя. У 1950 годзе ўвайшло ў міжнародную каталіцкую арганізацыю «Pax Romana».