Руперт Брук
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Руперт БРУК (анг. Rupert Brooke; 3 жніўня 1887 — 23 красавіка 1915) — англійскі паэт.
Вучыўся ў King's College у Кембрыджы. Падчас вучобы цікавіўся беларускім фальклорам. У 1912 г. напісаў п'есу «Літва», падзеі якой адбываюцца ў сялянскай хаце каля Магілёва. Гэта быў адзін з першых англійскіх твораў, прысвечаных беларускай тэматыцы. У 1916 г. п'еса была ўпершыню пастаўленая на сцэне ў Чыкага.
Стаў вядомы ідэалістычнымі ваеннымі санетамі часоў Першай сусветнай вайны, хоць сам не паспеў паўдзельнічаць ў ніводнай бітве. Памёр на шляху на бітву пры Галіполі ад запалення крыві ў Эгейскім моры. Пахаваны на в. Скірас.
Літаратура [правіць]
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8