Рупія (род раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рупія, род раслін)
Рупія (род раслін)

Рупія марская (Ruppia maritima)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ruppia L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39062
NCBI  16365
EOL  107249
GRIN  g:10593
IPNI  27855-1
FW  214118

Ру́пія[3] (Ruppia) — род кветкавых раслін сямейства Рупіевыя (Ruppiaceae).

Род налічвае каля 10 відаў, пашыраных ва ўмераных і трапічных паясах і горных раёнах тропікаў. Распаўсюджаны на мелкаводдзях марскіх узбярэжжаў і ўнутраных саланаватых і салёных вадаёмаў.

Шматгадовыя травы з тонкімі паўзучымі карэнішчамі. Акрамя суквеццяў цалкам знаходзяцца ў вадзе. Лісце чаргаванае або супраціўнае. Кветкі дробныя, двухполыя, у двухкветкавым коласе. Плод складаецца з 4—6 касцянкападобных доляў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. БелЭн 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]