Рурык
| Ру́рык ст.-слав.: Рю́рикъ |
||
| Рурык на Помніку «Тысячагоддзе Расіі» | ||
|
||
|---|---|---|
| 862 — 879 | ||
| Папярэднік: | Гастамысл | |
| Пераемнік: | Вешчы Алег | |
| Веравызнанне: | язычнік | |
| Нараджэнне: | ? | |
| Смерць: | 879 | |
| Дынастыя: | Рурыкавічы | |
| Дзеці: | сыны: Ігар | |
Ру́рык (памёр у 879 годзе) — летапісны заснавальнік дзяржаўнасці Русі, вараг, наўгародскі князь і родапачынальнік княжацкай, якая стала пасля царскай, дынастыі Рурыкавічаў. Згодна з нарманскай тэорыяй, Рурык з'яўляўся шведам (шв.: Rörik (Hrörekr))[1]. Існуе і дацкая версія, згодна з якой Рурыка атаясамляюць з конунгам Рорыкам (дацк.: Hrørek) з ютландcкага Хедэбю, што месціцца ў Даніі[2][3]. Паводле іншай версіі, Рурык - прадстаўнік каралеўскага роду абадрытаў, а яго імя — славянская радавая мянушка, звязаная з сокалам, які на славянскіх мовах называўся таксама «рарогам». Таксама існуюць спробы даказаць легендарнасць Рурыка.
Змест |
Рурык у летапісах [правіць]
Згодна са старажытнарускім летапісным зводам XII стагоддзя «Аповесць мінулых часоў», у 862 годзе вараг Рурык з братамі па запрашэнні такіх плямёнаў як: чудзь, ільменскія славене, крывічы і весь быў прызваны княжыць у Ноўгарад. Гэта падзея, з якой традыцыйна адлічваецца пачатак дзяржаўнасці ўсходніх славянаў, у гістарыяграфіі атрымала ўмоўную назву пакліканне варагаў. Летапісец назваў прычынай запрашэння міжусобіцу, якая ахапіла на наўгародскіх землях славянскія і фіна-угорскія плямёны. Рурык прыйшоў з усім сваім родам, званым русь, этнічная прыналежнасць якога працягвае заставацца тэмай для дыскусій.
Паходжанне [правіць]
Вакол родапачынальніка першай княжацкай дынастыі Русі існуе шмат версій, аж да спробаў даказаць яго легендарнасць. Легендарнасць Рурыка спараджаецца адсутнасцю зьвестак пра яго паходжанне: адкуль ён прыйшоў на княжанне і да якога народу-племені ён належыў. Тэма радзімы Рурыка шчыльна звязана з этымалогіяй словаў Русь і русы. Існуюць некалькі версій паходжання Рурыка, з якіх асноўнымі з'яўляюцца нарманская і заходнеславянская.
Нарманская версія [правіць]
Зыходзячы з таго, што ў рускіх летапісах Рурык названы варагам, а варагі-русь паводле розных крыніцаў атаясамляюцца з нарманамі альбо шведамі, прыхільнікі нарманскай канцэпцыі лічаць Рурыка, як і ўсю яго дружыну, варагамі-вікінгамі, што прыйшлі са Скандынавіі, дакладней, з мясцовасці Русьлаген (шв.: Roslagen), непасрэдна на поўнач ад сучаснага Стакгольму[4].
Заходнеславянская версія [правіць]
Альтэрнатывай нарманскай версіі з'яўляецца версія пра паходжанне Рурыка з асяроддзя заходнеславянскіх плямёнаў абадрытаў, руян і памаран. «Аповесць мінулых гадоў» прама кажа пра тое, што Рурык, будучы варагам, не з'яўляўся пры гэтым ні нарманам, ні шведам, ні англам, ні гатландцам.
Зноскі
- ↑ Mats G. Larsson: Rusernas rike. Nordborna och Rysslands födelse. Stockholm 1993.
- ↑ А. Ю. Чернов, В Старой Ладоге найден герб Рюрика?
- ↑ А. Н. Кирпичников: Сказание о призвании варягов. Анализ и возможности источника // Первые скандинавские чтения. — СПб., 1997. — С. 7-18).
- ↑ Андрэй Котлярчук: «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў», Менск, Энцыклапедыкс,2002 — с.2
